Школьныя навіны

Образование

Слабажанская:  з 1 па 8 лютага праходзіў тыдзень памяці І.П. Мележа. 8 лютага адбыўся піянерскі збор «Дзень юнага героя-антыфашыста». У Дзень святога Валянціна было арганізавана гульнявое шоу «Самы закаханы», па выніках якога вызначылася «салодкая парачка» – Дзяніс Кот і Вікторыя Серада. З 13 лютага стартаваў тыдзень хіміі і біялогіі. У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў праведзена адзіная класная гадзіна, на якую былі запрошаны родныя воіна-інтэрнацыяналіста А.В. Ляснічага, які пайшоў з жыцця два гады назад, – жонка Алена Іванаўна і дачка Ірына.



Велікаборская: 4 лютага прайшла сустрэча выпускнікоў, якія закончылі школу 10, 15 і 20 гадоў назад. «Любоў з першага погляду» – так называлася мерапрыемства, прымеркаванае да Дня ўсіх закаханых. У час конкурсу супала тры пары, але пераможцамі сталі Антон Малянок і Алена Хаванава. Акрамя таго, праходзіў конкурс «валянцінак», усе ўдзельнікі ўзнагароджаны прызамі. 15 лютага прайшоў літаратурны вечар з удзелам воінаў-інтэрнацыяналістаў Васілія Дземідзенкі і Юрыя Іванюценкі.



Стралічаўская: з 30 студзеня па 3 лютага праходзіў прадметны тыдзень прыродазнаўчых, матэматычных навук, прымеркаваны да  Дня беларускай навукі. 6 лютага адбыўся піянерскі збор «Дзень юнага героя-антыфашыста». Бягучы тыдзень быў прысвечаны творчасці А.С. Пушкіна. 14 лютага ў конкурсе «Для тых, хто закаханы» пераможцамі сталі Ліяна Кулай і Дзмітрый Лук’янаў. 15 лютага вучні школы наведалі на даму воіна-афганца А.Т. Чэркаса.



Судкоўская: з 6 па 11 лютага праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. 8 лютага адбыўся піянерскі збор «Дзень юнага героя-антыфашыста». 11 лютага адзначаны дзень здароўя, у рамках якога праходзіла шмат мерапрыемстваў, у прыватнасці, конкурс, арганізаваны актывістамі пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» пад назвай «Будучыня – за намі». 14 лютага праведзены конкурс «Закаханыя Амуры», па выніках якога лепшай парай былі прызнаны Святлана Пархоменка і Анатолій Аўтушка. 15 лютага прайшло мерапрыемства «Афганістан – наша памяць і боль». Школьнікі наведалі воіна-інтэрнацыяналіста, жыхара в. Храпкаў Г.В. Цішкевіча. Акрамя таго, вучні школы Дзяніс Чорны, Максім Харытанчук і Сяргей Цялічка вызначыліся на раённым спаборніцтве «Абаронца Айчыны» па зімоваму мнагаборству, а затым удзельнічалі ў адпаведным абласным спаборніцтве ў складзе каманды раёна.



Казялужская: з 1 па 10 лютага прайшоў тыдзень пачатковых класаў. З 11 лютага пачалася дэкада беларускай мовы і літаратуры. У дзень нараджэння нашага славутага земляка І.П. Мележа была арганізавана літаратурная гасцёўня. У рамках Года кнігі ўсе класы наведалі школьную бібліятэку, дзе была прадстаўлена тэматычная выстаўка. 10 лютага адбыліся паказальныя выступленні атрада юных выратавальнікаў-пажарных. 14 лютага праведзена конкурсная праграма «Некалькі слоў пра каханне»,  пераможцамі якой сталі Надзея Палівач і Мацвей Нікіфараў. 15 лютага праведзена экскурсія па школьнаму музею. У той жа дзень прайшлі спаборніцтвы па баскетболу паміж Судкоўскай і Казялужскай школамі.
Паселіцкая: 5 лютага прайшоў турнір па настольнаму тэнісу. З 6 па 11 лютага школьнікі прымалі актыўны ўдзел у «Лыжных гонках». Самым багатым на мерапрыемствы днём па праву можна лічыць 11 лютага: прайшлі конкурсная праграма «Здаровае  снеданне –  залог доўгажыхарства», спартландыя «Вясёлыя старты», конкурс «Гаспадыня стала – бульба». У Дзень усіх закаханых Наталля Рухлевіч і Ілля Лапцеў былі прызнаны лепшай парай.



Глінішчанская: з 1 па 8 лютага праходзіла акцыя «Дапаможам пярнатаму сябру», вучні ўсіх класаў майстравалі кармушкі і развешвалі іх на прышкольнай тэрыторыі. 8 лютага прайшла адзіная класная гадзіна, прымеркаваная да 91-годдзя з дня нараджэння І.П. Мележа. 14 лютага праведзены конкурсы «валянцінак» і сценгазет. У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў прайшла агульнашкольная класная гадзіна «Памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў.»
Віцьеўская: 3 лютага прайшла комплексная гульня «Чалавек і прырода». 8 лютага адбыўся піянерскі збор «Дзень юнага героя-антыфашыста». У Дзень усіх закаханых вучні прымалі ўдзел у конкурснай праграме, па выніках якой вызначыліся самыя актыўныя ўдзельнікі – Аляксандр Мастабай і Алена Талюк. 15 лютага прайшла тэматычная гутарка «Інтэрнацыянальны доўг».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *