У гонар абаронцаў Айчыны

Рэха падзеі

Цудоўны канцэрт падрыхтавалі самадзейныя артысты раёна. Віншавалі абаронцаў Айчыны не толькі ў раённым Доме культуры, а як заўсёды, паўсюдна.  


Пазітыўныя ўражанні, яркія імгненні, відовішчныя выступленні і прыемныя сюрпрызы… Мерапрыемства, прымеркаванае да Дня абаронцаў Айчыны, якое прайшо ў 2 «А» класе СШ №3, стала сапраўдным святам для душы.



Была арганізавана цікавая святочная праграма – карусель дзіцячых талентаў. Праходзілі рыцарскія баі і багатырскія забавы. Гучалі шчырыя песні і пранікнёныя вершы аб мужнасці, веры і гонару, якія рабяты выконвалі з уласцівай ім непасрэднасцю, кранаючы сэрцы прысутных. Асаблівую атмасферу стваралі тэматычна ўпрыгожаны клас, мультымедыйныя слайды, але самы моцны ўсплеск эмоцый выклікалі апранутыя ў ваенную форму хлопчыкі. Перапаўняў шчыры гонар за іх, такіх прыгожых, будучых абаронцаў Айчыны.



Ганаровым госцем мерапрыемства быў былы раённы ваенны камісар В.В. Пузанаў. Ен  павіншаваў рабят, расказаў пра сваю службу і паведаміў, дзе ў нашай краіне можна набыць ваенныя спецыяльнасці. Цікаўныя хлапчукі  засыпалі  Віктара Васільевіча пытаннямі, адно з якіх было, колькі разоў яму даводзілася скакаць з парашутам. У адказ пачулі «178 разоў».



Школьнікі паві-ншавалі госця і ўручылі яму падарунак.
Дзяўчынкі-адна-класніцы выконвалі для рабят прыгожыя песні.
Кульмінацыйным момантам свята стала вядомая павучальная сцэнка пра тое, як  салдат царскай арміі кашу згатаваў з тапара. Наш жа воін  не толькі гэта зрабіў, але і пачаставаў усіх кашай з малаком.



Свята адбылося дзякуючы настаўніцам І.В. Самойленка і Т.А. Слаўгародскай і  мамам Н.М. Малаш і Н.М. Браткоўскай, якія выступілі ў ролі арганізатараў.


Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *