Прайшло амаль 26 гадоў з дня чарнобыльскай катастрофы, але праблема радыяцыйнага забруджвання не страціла актуальнасці. Усяму насельніцтву, у прыватнасці маленькім дзеткам, важна ведаць, як правільна сябе паводзіць у сітуацыі радыяцыйнай рызыкі. Неабходна мець пэўныя веды аб радыяцыі і выніках яе ўздзеяння на арганізм. Таму так важна сфарміраваць усвядомлена-правільныя адносіны да навакольнага асяроддзя.
Эфектыўную работу ў гэтым напрамку праводзіць Регіянальны вучэбна-інфармацыйны цэнтр па праблемах радыяцыйнай бяспекі МДЭУ імя А.Д. Сахарава (khoiniki.pp.ua) у цесным супрацоўніцтве з установамі адукацыі нашага раёна.
Так, 20 лютага лабаранты цэнтра Аляксандр Назаровіч і Аляксандр Несцярэнка наведалі дзіцячы сад № 5 г. Хойнікі, дзе правялі карысныя тлумачальныя гутаркі па тэме радыяцыйнай бяспекі. У час размовы выхаванцы ўстановы паказалі добрыя веды, адпаведныя іх узросту. Яны актыўна адказвалі на пытанні гасцей, цікавіліся, разважалі, з захапленнем разглядалі тэматычныя слайды і прыборы для вымярэння радыяцыі, якія ім дэманстраваў спецыяліст (на здымку). Неабходна падкрэсліць, што змястоўныя, а самае галоўнае, карысныя сустрэчы носяць пастаянны характар: рэгулярна ва ўсіх дзіцячых садах і школах раёна арганізоўваюцца мерапрыемствы на тэму радыяцыйнай бяспекі.
Наталля ЧЭКАН.