У садку з’явіўся такарны станок…

Образование

Дзякуючы дабрачыннай акцыі «ААБ «Беларусбанк» «Мост у будучыню» выхаванцы гарадскога ясляў-сада № 1 забяспечаны наборамі цацак.

На працягу некалькіх гадоў мясцовы філіял «Беларусбанка» шэфствуе над першым гарадскім садком. У рамках сваёй дабрачыннай дзейнасці банкаўскі калектыў заўсёды імкнецца падараваць дзеткам не толькі самае сучаснае абсталяванне для гульняў, але і спортінвентар, як гэта было некалькі гадоў назад.

Развіццё багатага эмацыянальнага свету дзіцяці немагчыма без цацак. Менавіта яны дазваляюць выказаць свае пачуцці, даследаваць навакольны свет, вучаць мець зносіны і пазнаваць сябе. Выбар цацак для дзіцяці – вельмі важная і сур’ёзная справа. Патрэбны такія, з дапамогай якіх можна адпрацоўваць, шліфаваць асноўныя ўласцівасці характару. Менавіта для гэтых мэт і было вырашана набыць для выхаванцаў Хойніцкага ясляў-сада № 1 якасныя і яркія наборы цацак беларускай фабрыкі «Палессе».
Гэта самыя сучасныя гульнявыя станцыі з імітацыяй побыту і прафесій. Такія падарункі размеркаваны па кожнай узроставай групе.
Хаця маё дзяцінства даўно мінула, але я добра памятую свае многія цацкі. Таму была вельмі здзіўлена, калі ўбачыла дзіцячы такарны станок, тачку будаўніка з адпаведным інвентаром. Гэта ж сапраўдны шлях у будучую прафесію.
Акрамя таго, рабяты могуць паспрабаваць сябе ў ролі прадаўца і пакупнікоў, хатніх гаспадынь і гаспадароў, медыцынскіх работнікаў… Самыя маленькія з задавальненнем складваюць канструктар, старэйшыя, у прыватнасці дзяўчаты, радасна нянчацца з малышамі-лялькамі.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *