Не чакаць суботніка

Добраўпарадкаванне

Зварот да насельніцтва старшыні раённага Савета дэпутатаў,  старшыні раённага каардынацыйнага савета па добраўпарадкаванню Г.В. БОНДАР



У свядомасці кожнага чалавека слова «вясна» асацыіруецца з абнаўленнем, абуджэннем прыроды. І, напэўна, ніяк у гэтыя яскравыя карціны не ўпісваецца тое смецце, што адкрылася паўсюдна пасля раставання снегу. Мы яго самі накапілі за апошнія месяцы, мы ж яго і павінны ўбраць як мага хутчэй. Справа гэта не з лёгкіх, але пачэсная. Нездарма ж кажуць, шчырая праца – мазалёвая.



У справе навядзення веснавога марафету не трэба чакаць адпаведных распараджэнняў райвыканкама, суботнікаў. Нават не трэба чакаць пятніцы – санітарнага дня. «Дабро» дае сама прырода, цёплае надвор’е. З чаго пачынаць? Перш-наперш,  працоўным калектывам неабходна выйсці на замацаваныя тэрыторыі. Спілаваць непатрэбнае вецце, падмесці, падгрэбці, зрабіць пабелку дрэў, лепш пафарбаваць бардзюры, так на доўга хопіць іх параднага выгляду. Зразумела, што наперадзе кіраўнікі, і раўненне на іх трымаюць падначаленыя. Тое ж павінны зрабіць уласнікі домаўладанняў на прыдамавых тэрыторыях, індывідуальныя прадпрымальнікі. Генеральная ўборка павінна закрануць і фасады будынкаў, збудаванняў, дамоў.



Такім чынам мы прымножым усё, што зроблена ў справе добраўпарадкавання за папярэднія гады ў горадзе і вёсках. Вядома, што плады ўласнай працы больш цэняцца і на далей захоўваюцца.



Нельга дапускаць таго, як гаворыцца, што адзін дбае, а другі дыбае. Узяцца трэба разам, тады і вынік будзе паўсямесны.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *