Бяспека — гэта адна з актуальных праблем выхавання ў дзяцей свядомага і адказнага стаўлення да асабістай бяспекі.
Найважнейшая задачай не толькі для сям’і і школы, але і іншых суб’ектаў прафілактыкі — навучыць дзіця адказна ставіцца да сабе і навакольным людзям, умець прадбачыць і распазнаваць небяспеку, выконваць нескладаныя правілы асабістай бяспекі, выпрацаваць мадэлі паводзінаў у экстрэмальных сітуацыях. Ва ўмовах сучаснай цывілізацыі пытанні бяспекі жыццядзейнасці вельмі абвастрыліся і набылі характэрныя рысы.
Для таго каб мінімізаваць надзвычайныя сітуацыі з падрастаючым пакаленнем, у межах другога этапу рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прынялі ўдзел у бацькоўскіх сходах у агульнаадукацыйных і дашкольных установах горада і раёну, наведалі дзіцячае аддзяленне ўстановы аховы здароўя «Хойніцкая цэнтральная раённая бальніца».
У ходзе сустрэч выратавальнікі нагадалі бацькам аб небяспецы вадаёмаў, пакідання дзяцей без нагляду, распавялі пра тыя выпадкі, якія адбыліся з дзецьмі на тэрыторыі вобласці і рэспублікі.
У завяршэнні сустрэч былі прадэманстраваны фільмы «Супер мама» і «Недзіцячыя гульні 2».
Па інфармацыі РАНС.