На працягу трох дзён у г.п. Лельчыцы праходзіла першынство Гомельскай вобласці па цяжкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 1996 года нараджэння і маладзей. З добрым настроем, заваяванымі ўзнагародамі вярнуліся дамоў юныя хойніцкія цяжкаатлеты, выхаванцы СДЮШАР аддзела адукацыі райвыканкама. Наша зборная каманда заняла другое месца – поспех значны.
На рэспубліканскую спартакіяду, якая будзе праходзіць у пачатку чэрвеня ў горадзе Барысаве, па выніках гэтых спаборніцтваў ад Гомельскай вобласці паедуць Павел Шышкін, Юлія Лук’янава і Вольга Нікіценка.
У поспеху нашых цяжкаатлетаў вялікая заслуга трэнераў СДЮШАР А.Л. Шпаруна, М.В. Глушакова, А.А. Навіцкага, В.В. Саракалетава.
*** *** ***
У рэспубліканскіх спаборніцтвах па праграме алімпійскіх дзён моладзі, якія праходзілі у г. Пінску Брэсцкай вобласці, удзельнічалі сёстры-цяжкаатлеткі, выпускніцы другой гарадской сярэдняй школы, а зараз навучэнкі вучылішча алімпійскага рэзерву Вольга і Таццяна Нікіценкі. Таццяна стала сярэбраным прызёрам спаборніцтваў, а Вольга ўзяла бронзу, прайграўшы сваёй саперніцы па ўласнай вазе.
Клаўдзія БОСАК.
В честь Международного олимпийского дня и профессионального праздника работников физической культуры и спорта в Козелужской средней школе провели Неделю физической культуры и здоровья.
В соревнованиях по лёгкой атлетике «Подружись с королевой спорта» участвовали школьники младших классов. Ребята попробовали себя в прыжках, метании мяча, беге на разные дистанции.
Самых быстрых, ловких и сильных в этом состязании наградили дипломами и призами. Победителями соревнований названы Д. Конопелько, Е. Черняк, А. Кравченко, Т. Хорошко, В. Халюк и В. Прищеп.
Алеся ЯЧИЧЕНКО.