У ліцэі два чырвоныя дыпломы

Образование Рэха падзеі Тэрыторыя моладзі

На мінулым тыдні ў прафесійным ліцэі прайшло ўрачыстае ўручэнне дыпломаў аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Іх атрымалі чатыры групы – № 35 і № 36 «Тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ. Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў», № 38 «Грамадскае харчаванне. Гандлёвая справа» і № 63 «Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў».
Словы пажаданняў выпускнікам выказаў дырэктар установы В.А. Рэдзькін. Затым у цэнтр актавай залы запрашалі галоўных герояў урачыстасці. Сёлета двое ліцэістаў закончылі вучобу з чырвонымі дыпломамі – Вольга Лобан і Кірыл Раманюк.
Назвалі і тых, хто ўнёс свой уклад у грамадскае і спартыўнае жыццё ліцэя, хто не заставаўся абыякавым да ліцэйскіх падзей і быў іх актыўным удзельнікам. Уручыла граматы райвыканкама за актыўную жыццёвую пазіцыю, удзел у развіцці маладзёжнага руху, павіншавала новаспечаных спецыялістаў намеснік старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўская.
Акрамя таго, ушанавалі бацькоў здольных навучэнцаў. Падзячныя лісты ўручыла намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ліцэя В.Л. Іванюценка.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *