Свята маладосці са смакам лета

Культура Рэха падзеі Тэрыторыя моладзі

Надвор’е хаця і скарэкціравала планы на сёлетні Дзень моладзі, але не перакрэсліла іх. У парку працавалі атракцыёны і забавы для наведвальнікаў усіх узростаў.

У гарадскім амфітэатры прайшло ўрачыстае ўзнагароджванне лепшых прадстаўнікоў хойніцкай моладзі. Свае шчырыя віншаванні са сцэны адрасавала намеснік старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўская, яна ўручыла Дыпломы за ўдзел у грамадска-культурным жыцці раёна адказнаму сакратару рэдакцыі раённай газеты «Хойніцкія навіны» Наталлі Чэкан, намесніку дырэктара ДЮСШ Марыі Карэльскай і настаўніку фізічнай культуры СШ № 3 Ігару Назарчуку.
Напярэдадні ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» праходзіў фотаконкурс «Мая малая радзіма – месца, дзе ўсё пачыналася…». Усе жадаючыя маглі прагаласаваць за лепшы, на іх погляд, здымак. У выніку ў тройку прызёраў трапілі Таццяна Шлёг, заняўшая трэцяе месца, Яўгенія Сямёнава – другое месца і Юлія Бурэй – першае. Заслужаныя дыпломы, а яшчэ падарункі раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын дзяўчатам таксама ўручыла Жанна Мікалаеўна.
Сапраўдным сюрпрызам для публікі стаў канцэрт маладога беларускага спевака Руслана Рагалевіча. Выканаўца змог «запаліць» гледачоў, яны доўга не хацелі развітвацца з таленавітым артыстам, пасля канцэрта арганізавалі доўгую фотасесію з ім.
Далей свята маладосці са смакам лета прадоўжылася дыскатэкай.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *