Твае героі, жніво!

Сельское хозяйство

Імя Андрэя Мікалаевіча Шчуцкага  добра вядома не толькі ў сельгаспрадпрыемстве імя Мележа, у якім ён працуе ўжо больш за чвэрць стагоддзя, але і ва ўсім раёне. Вопытны і ўмелы механізатар сёлета, як і заўсёды, выдатна праводзіць сваё чарговае жніво і па ўжо стаўшай звычнай традыцыі займае ганаровае месца сярод перадавікоў.



Час ідзе, мяняецца тэхніка, на якой даводзіцца працаваць – «Нівы», «Доны», а зараз – КЗС-10К вытворчасці гомельскіх камбайнабудаўнікоў, але не мяняюцца адносіны Андрэя Мікалаевіча да работы. Адказнасць, працавітасць і сумленнасць – вось што вызначае яго сярод іншых. А яшчэ – высокае прафесійнае майстэрства, складаемымі якога з’яўляюцца дасканалае веданне тэхнікі, вялікі вопыт работы, неацэнныя практычныя навыкі. Таму з любой, нават самай складанай сітуацыі, механізатар абавязкова знойдзе дастойнае выйсце.



– Сёння экіпаж А.М. Шчуцкага і А.І. Капітана штодзённа намалочвае па 65-70 тон збожжа, – гаворыць дырэктар КСУП імя Мележа В.М. Каральчук. – А было б сухое надвор’е, яны і наогул бы па 100 тон штодня малацілі…



Не займаць вопыту механізатарскай справы і камбайнеру Аляксандру Іванавічу Капітану. Звычайна ён працуе на энерганасычаным МТЗ-2522. А вось на жніве сёлета заняты ўпершыню. Тым не менш, паказчыкамі работы новага экіпажа ў гаспадарцы задаволены. А ў раённым спаборніцтве механізатараў на жніве А.М. Шчуцкі і А.І. Капітан пакуль што ідуць другімі, намалаціўшы ўжо 791 тону збожжа.



Віктар НАЗАРАНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *