Узялі ганаровы тысячны рубеж

Сельское хозяйство

На мінулым тыдні павіншавалі першых герояў жніва-2012 на Хойнікшчыне. Імі сталі работнікі сельгаспрадпрыемстваў, якія намалацілі ці адвезлі больш за 1000 тон збожжа. Лідэраў раённага працоўнага спаборніцтва на ўборцы збожжавых культур ушаноўвалі падарункамі і Падзякамі райвыканкама і абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Гэту прыемную місію выканалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК В.В. Харошка і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Л.М. Тупіца. Напружанасць і адказнасць гэтых спякотных дней разбавілася невялікім канцэртам, які падрыхтавалі работнікі аддзела культуры райвыканкама: мастацкі кіраўнік ГЦКіС «Меліяратар» Л.У. Краўчанка, салісты вакальнага ансамбля «Журавінка» аўтаклуба і салісты народнага ансамбля «Спадчына» пад акампанемент Р.М. Лушча.



Падзяк і падарункаў удастоены экіпажы КСУП імя Мележа ў складзе Анатолія Мікалаевіча Пархоменкі і Руслана Анатольевіча Пархоменкі, Андрэя Мікалаевіча Шчуцкага і Аляксандра Іванавіча Капітана, а таксама вадзіцелі гэтага сельгаспрадпрыемства Васілій Іванавіч Кудрыцкі, Сяргей Васільевіч Кудрыцкі і Мікалай Канстанцінавіч Мележ. Перадавікі жніва атрымалі віншаванні і ад дырэктара свайго сельгаспрадпрыемства В.М. Каральчука. Заслужаных працоўных узнагарод удастоены і вадзіцелі-тысячнікі Віктар Іосіфавіч Ташкевіч з КСУП «Аравічы» і Аляксандр Міхайлавіч Ходас з КСУП «Эксбаза «Стралічава». Усе яны на працягу некалькіх сезонаў пацвярджаюць званне прафесіяналаў сваёй справы.



Хаця вадзіцелі ведалі пра свае поспехі, але ж заслужаныя ўзнагароды прымалі з хваляваннем. Выдатнікамі жніва-2012 на адвозцы збожжа сталі Леанід Лявонцьевіч Алімаў і Уладзімір Вячаслававіч Цішкевіч  з КСУП «Аравічы», Леанід Васільевіч Чэркас  з эксперыментальнай базы «Стралічава», а таксама Аляксандр Міхайлавіч Анісенка і Уладзімір Анатольевіч Бандарэнка з КСУП «Веляцін».



Лідэраў раённага спаборніцтва павіншавалі ў полі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу В.В. Харошка і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Л.М. Тупіца. За высокае прафесіянальнае майстэрства, добрасумленную працу і асабісты ўклад ва уборку ўраджаю вадзіцелям уручылі Падзякі і падарункі ад абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК і райвыканкама.
Плённай працы і моцнага здароўя першым тысячнікам пажадалі таксама прадстаўнікі гаспадарак, дзе працуюць героі сёлетняга жніва.
Пасля прыемных мерапрыемстваў вадзіцелі зноў накіраваліся ў поле. Наперадзе новыя дасягненні і новыя высокія паказчыкі.



Алеся ЯЧЫЧЭНКА. 


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *