Па прыкметах саставу злачынстваў

Законнасць і парадак

У чэрвені сёлетняга года Рэчыцкім міжраённым аддзелам упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах саставу злачынства, прадугледжанага часткай 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Ухіленне ад уплаты сум падаткаў, збораў» у адносінах грамадзянкі, пражываючай у Лоеўскім раёне.


З’яўляючыся індывідуальным прадпрымальнікам, у 2011-2012 гадах яна ажыццяўляла гандлёва-пасрэдніцкую дзейнасць па аптоваму гандлю будаўнічымі матэрыяламі. З мэтай ухілення ад уплаты сум падаткаў і збораў змясціла ў падатковы ўлік індывідуальнага прадпрымальніка заведама ілжывыя дакументы, якія быццам сведчылі аб закупленых таварна-матэрыяльных каштоўнасцях у прыватных прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў г. Мінска на суму 1,8 мільярда рублёў. Фактычна гэтыя закупкі не праводзіліся, а спісаныя на затраты грашовыя сродкі былі абналічаны.



У выніку ўказаных дзеянняў індывідуальны прадпрымальнік наўмысна занізіла падатковую базу і ўнесла ў падатковыя дэкларацыі (разлікі) заведама ілжывыя звесткі, чым ухілілася ад уплаты падаткаў, прычыніўшы ўрон у суме 495,8 мільёна рублёў. У мэтах вяртання ўрону арыштаваны рахунак і грашовыя сродкі на рахунку прадпрымальніка, вернута ў даход дзяржавы 121,1 мільёна рублёў. Крымінальная справа перададзена ў тэрытарыяльнае падраздзяленне Следчага камітэта.


 


У ходзе праверкі ў Рэчыцкім раёне сельскагаспадарчага прадпрыемства, якое ажыццяўляла рамонтна-будаўнічыя работы на сацыяльна-значным аб’екце, выяўлены факт незаконнага атрымання сродкаў з абласнога бюджэту ў суме 157,2 мільёна рублёў. Аб’ект завершанага будаўніцтва быў уведзены і прыняты ў эксплуатацыю, а абаснаванне для выдзялення бюджэтных сродкаў было пададзена пасля ўводу яго ў эксплуатацыю.
Кіраўніку сельскагаспадарчага прадпрыемства было вынесена прадпісанне аб ухіленні выяўленых парушэнняў, згодна з якім у чэрвені 2012 года вернута ў абласны бюджэт 157,2 мільёна рублёў.


 


Пры правядзенні праверачных мерапрыемстваў на адным з прадпрыемстваў «А» Хойніцкага раёна ўстаноўлена, што яно рэарганізавана шляхам далучэння да яго другога прадпрыемства ў красавіку 2012 года. Уся маёмасць і актывы, перададзеныя ў карыстанне і распараджэнне прадпрыемству «А», не былі адлюстраваны ў бухгалтарскім уліку і не пастаўлены на ўлік як аб’екты асноўных сродкаў і іншыя актывы на суму 90 мільярдаў рублёў.
Кіраўніку прадпрыемства «А» ўнесена прадстаўленне аб ухіленні прычын і ўмоў, якія садзейнічалі здзяйсненню правапарушэнняў. Па выніках разгляду прадстаўлення аб’екты асноўных сродкаў і актывы на суму 90 мільярдаў рублёў пастаўлены на бухгалтарскі ўлік.



М. МАІСЕЕНКА, начальнік Рэчыцкага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *