У Беларусі ўсё больш школ выбіраюць для сябе прыярытэтным экалагічны напрамак. Сярод іх і мая. Нашы настаўнікі не на словах, а на справе вучаць нас любіць прыроду, клапаціцца аб ёй, спасцігаць яе таямніцы. Кожны год у школьную дружыну “Эдэльвейс” прыходзяць новыя вучні. Рэгулярна праводзіцца конкурс на лепшы дызайн школьнага двара. За кожным класам замацаваны ўчастак, дзе рабяты высаджваюць кветкі і даглядаюць іх. Восенню журы вызначае лепшую кветкавую кампазіцыю. Мы пастаянна ўдзельнічаем у экалагічных суботніках, конкурсах малюнкаў і насценгазет, у віктарынах і святах. На ўроках завочна падарожнічаем па Беларусі, знаёмімся з раслінным і жывёльным светам, малюем, пішам апавяданні, казкі. Не забываем і аб братах нашых меншых. Старшакласнікі майструюць кармушкі для птушак. Я вывучыла Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Даведалася вельмі многа цікавага. На ўроках біялогіі і на пасяджэннях экалагічнага гуртка расказваю рабятам аб раслінах і жывёлах, якія занесены ў Кнігу. Вельмі хочацца, каб не толькі дзеці, але і дарослыя беражліва адносіліся да таго, што нас акружае, што дала нам маці-прырода! Ірына Трошка, учаніца 7 класа Стралічаўскай СШ.