Выкарыстаны пластыкавы посуд стаў бічом нашага часу. Яшчэ некалькі год таму назад такія адходы сустракаліся не так часта сярод прыродных ландшафтаў, зараз жа гэта праблема нарастае як снежны камяк. Многія неабачлівыя жыхары забруджваюць пустой пластыкавай тарай (бутэлькамі, шклянкамі, каробкамі) прыдарожныя палосы, выкідваюць у іншых несанкцыяніраваных месцах, а вецер разносіць іх па наваколлю. Знаходзяцца і “гаспадары”, якія спальваюць пластмасу. Ні адно, ні другое дзеянне недапушчальна. Бо разлагаецца палімерная тараўпаковачная прадукцыя не менш чым сто гадоў, а пры спальванні яе выдзяляюцца вельмі атрутныя рэчывы.
У выніку наносіцца не толькі непапраўны ўрон прыродзе (парніковы эфект), але і губляецца каштоўная нафтахімічная сыравіна. Яна ў абавязковым парадку павінна ісці на пераапрацоўку.
Прымаюць пустыя ПЭТ-бутэлькі са зрэзаным рыльцам ва ўсіх нарыхтоўчых магазінах раёна па 50 руб. за 1 кг. Да таго ж, па тэлефоне 3-19-80 можна выклікаць нарыхтоўшчыка з “Каапнарыхтпрома”, які забярэ тару.
Наталля Чэкан