Так склалася, што ў першым з асенніх месяцаў земляробы завяршаюць уборку ўраджаю сельгаскультур года бягучага і закладваюць асновы ўраджаю года будучага. Па стану на 14 верасня ў раёне з 12 тысяч гектараў, адведзеных пад азімую сяўбу збожжавых культур, засеяна 3646 га, што складае 39 працэнтаў.
На гэтую дату ў гаспадарках раёна практычна завершана сяўба азімага ячменю, які ў будучым годзе зойме плошчу 494 гектары, пасеяна 2355 га азімай пшаніцы (агульная плошча 3360 га), 505 га азімага трыцікале (5604) і 301 га азімага жыта (2542). Адзначым, што першымі ў раёне сяўбу азімай пшаніцы (на 250 га) таксама завяршылі ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Хойніцкі Аграсервіс».
Што датычыць падрыхтоўкі глебы пад азімую сяўбу, то ў цэлым па раёну гэтыя работы выкананы на плошчы 4670 гектараў (39%). І тут наперадзе механізатары «Аграсервіса», якія падрыхтавалі да сяўбы 610 гектараў плошчаў з 900 (68%).
Першымі этапамі падрыхтоўкі глебы з’яўляецца прасаванне і вывазка саломы, а таксама лушчэнне ржышча. У цэлым па раёну ад саломы вызвалена 10146 га з 12402 (82%), запрасавана яе 10647 тон, усяго нарыхтавана 20094 тоны саломы (у тым ліку 1436 тон – рапсавай). Завяршылі ўборку саломы механізатары сельгаспрадпрыемстваў імя Ме-лежа, «Велікаборскі» і «Аравічы».
Лушчэнне ржышча праведзена на 11200 гектарах з 16372. Па гэтаму віду сельгасработ лідзіруюць механізатары сельгаспрадпрыемстваў «Судкова» (2950 га) і «Аравічы» (2015 га).
Сярод усіх уборачных работ галоўны клопат зараз адведзены ўборцы кукурузы на сілас і зялёны корм. Па стану на 14 верасня яна ўбрана на 1105 га з 7861 (14%). Сярэдняя ўраджайнасць па раёну – 205 цэнтнераў з гектара. Самы высокі гэты паказчык у КСУП «Судкова» – 278 ц/га.
Пачалася і ўборка кукурузы на зерне – убраны 181 га з 3465, сярэдняя ўраджайнасць па раёну – 38,6 ц/га, самая высокая зноў жа ў «Судкове» – 56,1 ц/га.
На здымках вадзіцель на адвозцы зерня эксбазы «Стралічава» С.М. Аўдзеенка і камбйнеры А.С. Карымаў і І.Р. Назаранка.
Працягваецца сезон нарыхтоўкі кармоў для грамадскага статка. На 14 верасня ў раёне нарыхтавана 5326 тон сена (67%, патрэбна 8000 тон), 19224 т сенажу (112%, заданне – 17100 тон) і 12213 тон сіласу, якога запланавана нарыхтаваць 160 тысяч тон. Асноўную сіласную масу складзе кукуруза, уборка якой толькі-толькі пачалася. Кармавы баланс пакуль што выглядае так: нарыхтавана 10992 тоны кармавых адзінак, на ўмоўную галаву жывёлы – 6,56 цэнтнера кармавых адзінак. Па апошняму паказчыку лідзіруюць КСУП імя Мележа (10,12 ц/к.а.), «Аравічы» (7,93 ц/к.а.) і «Велікаборскі» (7,58 ц/к.а.).
Першыя 20 гектараў бульбы ўбраны ў сельгаспрадпрыемстве імя Мележа і 5 гектараў – у КСУП «Судкова». Ураджайнасцю яны асабліва не парадавалі – 169 цэнтнераў з гектара.
Віктар НАЗАРАНКА.