На першынстве вобласці па праграме Алімпійскіх дзён моладзі ў Гомелі лёгкаатлетычная дружына нашага раёна пад кіраўніцтвам трэнера Валерыя Кудрыцкага ўпэўнена заняла першае агульнакаманднае месца.
Што датычыць індывідуальных вынікаў, то сярод хайнічан найбольш вызначыліся Васілій Радчанка, які перамог у бегу на 1500 метраў і паказаў другі час на дыстанцыі 700 м, Ганна Гальцяпіна (другое месца на 5000 метраў і трэцяе – на 3000 м), а таксама Максім Марозаў, у актыве якога чацвёртае месца ў кіданні кап’я і пятае – у кіданні дыска.
Віктар НАЗАРАНКА.