Вучаніца 10 класа Судкоўскай сярэдняй школы Святлана Пархоменка прыняла ўдзел у абласным конкурсе рытарычнага майстэрства «Гавары са мной па-беларуску», прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка.
Вярнулася дамоў поўная самых багатых уражанняў, якімі падзялілася з настаўнікамі і вучнямі школы. Дэлегацыя школьнай моладзі папрысутнічала на ўрачыстым адкрыцці свята, юнакі і дзяўчаты прынялі ўдзел у канцэртах, адкрылі для сябе многа новага і цікавага і проста адпачывалі, атрымліваючы асалоду ад атмасферы ўсенароднага гуляння. Азнаёміліся з нацыянальным каларытам, асаблівасцямі народнай кухні і мастацтвам суседніх краін. Правялі вольны час у горадзе майстроў, дзе прапаноўваліся арыгінальныя гліняныя і вырабы з саломкі, якія можна было набыць у якасці сувеніраў.
Трыумфальна-радасны напеў шматлікіх званоў гучаў высока над зямлёй, а паўсюдна ў Глыбокім шумела-бегла свята. Яно надоўга запомніцца ўсім удзельнікам, сярод якіх была і наша юная зямлячка Святлана Пархоменка.
Н. ХОДАС, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Судкоўскай СШ.