Праблема рацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў, сыравіны і матэрыялаў, фінансавых сродкаў актуальная для любой дзяржавы, у тым ліку для нашай краіны. Адказам на выклік часу стала падпісаная Прэзідэнтам Дырэктыва ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 «Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы».
У сельсавеце на відным месцы размешчаны матэрыялы па Дырэктывах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Рэзервы для эканоміі маюцца ўсюды, проста іх неабходна актыўна задзейнічаць.
Канкрэтную эканомію грашовых сродкаў дае вулічнае асвятленне. Так, за 9 месяцаў мінулага года на гэту мэту было выкарыстана 15,6 тыс. кілават-гадзін электраэнергіі, за адпаведны перыяд сёлетняга года праследжваецца паказчык 15,4 тыс.кілават-гадзін. Асвятленне на вуліцах населеных пунктаў на тэрыторыі сельсавета праводзіцца згодна з сацыяльнымі стандартамі – ліхтары ўключаюцца ў пачатку, сярэдзіне і ў канцы вуліцы. Да таго ж, эканомію дало тое, што замянілі лямпы 500 ват на меншай магутнасці.
У сельсавеце адмовіліся і ад пакупкі дроў для ацяплення службовых будынкаў і памяшканняў. Ацяпленнем згодна з заключаным дагаворам займаецца кацельня КЖУП «Хойніцкі камунальнік», дзе ў якасці паліва выкарыстоўваюцца дровы, нарыхтаваныя з дрэў «вымушанага спілу». Дарэчы, на гэтай рабоце былі задзейнічаны работнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, размешчаных на тэрыторыі сельсавета.
В. БЕЛЬСКАЯ, старшыня Стралічаўскага сельсавета.