Алена Іванаўна Ляснічая ў юнацтве ніяк не думала, што ў дарослым жыцці будзе звязана з мастацкай самадзейнасцю, таму і вывучылася пасля школы на бухгалтара.
Чалавек творчы і апантаны сваёй работай, А.І. Ляснічая паспявае ўсюды. Яна выдатна арганізавала работу бібліятэкі, у якой налічваецца амаль 300 чытачоў, пенсіянераў нават на даму наведваюць, каб не пакінуць у баку ад чытальніцкага працэсу.
З задавальненнем удзельнічае ў мастацкай самадзейнасці, спявае з душой. Таксама праводзіць заняткі ў гуртку па пляценню з бісеру, дзе займаецца 9 дзяцей. Дарэчы, гэтаму майстэрству яе абучыла дачка Ірына. Зараз іх падзелкі з бісеру ўдзельнічаюць амаль ва ўсіх раённых выстаўках народна-прыкладнога мастацтва, займаюць пачэснае месца ў бібліятэцы. У музейным пакоі Дома культуры размяшчаюцца і вязаныя кручком работы Алены Іванаўны.
За выдатна арганізаваную экспазіцыю ў час святкавання 500-годдзя горада калектыў Слабажанскага сельскага дома культуры ўзнагароджаны Дыпломам. І гэта адна з многіх узнагарод, атрыманых калектывам на працягу апошніх гадоў.
А.І. Ляснічая чалавек сціплы, таму свае заслугі не афішыравала, затое адзначыла, што калектыў іх установы дружны і згуртаваны. Добра садзейнічае і школа, многія мерапрыемствы праводзяцца разам. Так будзе і на суботнім святочным канцэрце, прысвечаным Дню маці.
Акрамя ўсіх працоўных момантаў, Алена Іванаўна яшчэ і шчаслівая маці: сваімі дзецьмі яна ганарыцца, таму што выраслі адказнымі, працавітымі, клапатлівымі. Дачка Ірына зараз вучыцца на апошнім курсе ў Мазырскім педагагічным універсітэце, летам дапамагае маме ў Доме культуры, удзельнічае ў мастацкай самадзейнасці. Сын Аляксандр служыць у арміі, без яго стала цяжэй.
Вось такое двайное свята адзначыць заўтра Алена Іванаўна Ляснічая – добрая маці, старанны работнік, творчы чалавек.
Вольга БЕЛАШ.