Прыём грамадзян па асабістых пытаннях 18 кастрычніка ў райвыканкаме праводзіў намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама П.А. Кірычэнка. Разам з ім прысутнічалі на мерапрыемстве старшыня райвыканкама А.І. Ціток і намеснік старшыні Ж.М. Чарняўская.
Так, жыхароў вуліцы А. Кашавога райцэнтра вельмі хвалюе пытанне падтаплення домаўладанняў на гэтай вуліцы. Адно пытанне датычыла рамонту цэнтральнай раённай бальніцы, у прыватнасці, каб пры яго правядзенні былі ўлічаны ўмовы прыёму ўрачамі інвалідаў-калясачнікаў.
Яшчэ было агучана пытанне наконт таго, калі будзе працаваць басейн у гімназіі г. Хойнікі.
Усе пытанні Пётр Аляксеевіч Кірычэнка ўзяў на заметку, каб дапамагчы ў іх вырашэнні. І ў той жа дзень ён наведаў цэнтральную раённую бальніцу, дзе дэталёва азнаёміўся з ходам рамонтных работ.
Клаўдзія БОСАК.