Шчаслівай дарогі!

Рэха падзеі

Напярэдадні Дня аўтамабіліста і дарожніка адбылася размова з кіраўніком прадпрыемства, якое абслугоўвае груза- і пасажыраперавозкамі ўвесь раён.  Дырэктар філіяла № 14 ААТ «Гомельаблаўтатранс» М.М. Балобан расказаў аб рабоце свайго калектыву за прайшоўшыя тры кварталы года. Спачатку пагаварылі аб пасажырскіх перавозках.



– Не сакрэт, што сацыяльна значныя гарадскія і прыгарадныя маршруты з’яўляюцца стратнымі, – адзначыў Мікалай Мікалаевіч. – Насельніцтва пакрывае 40% затрат па гораду і 20% затрат па прыгараду. Астатнія затраты філіял пакрывае за кошт уласных сродкаў.



Ахоп населеных пунктаў раёна аўтобуснымі зносінамі складае 100%, а сацыяльныя стандарты ў галіне транспарту выконваюцца на 145,5%. За 9 месяцаў сёлета нашым філіялам перавезена 1024,1 тысячы пасажыраў, што склала  104,7% да аналагічнага перыяду мінулага года.
І яшчэ некаторыя лічбы, якія характарызуюць работу прадпрыемства. Каэфіцыент тэхнічнай гатоўнасці аўтобусаў складае 0,891, да ўзроўню мінулага года ён павялічыўся на 105,6%. Даходы ад пасажырскіх перавозак за студзень-верасень 2012 года склалі 4393,4 млн. руб., агульныя даходы прадпрыемства за гэты перыяд дасягнулі 5022,2 млн. руб. Выкананне задання па самаакупнасці складае 104,5%.



Варта адзначыць, што ў апошнія гады  сур’ёзную канкурэнцыю дзяржаўнаму пасажырскаму транспарту складаюць як індывідуальныя прадпрымальнікі, працуючыя на перавозцы пасажыраў, так і нелегальныя перавозчыкі.
– Мікалай Мікалаевіч, а як абстаяць справы ў другім асноўным відзе дзейнасці філіяла – грузаперавозках?
– Даходы ад грузаперавозак склалі за тры кварталы гэтага года 1802,6 млн. руб. Асноўнымі кліентамі нашага прадпрыемства ў гэтым сэнсе з’яўляюцца дарожна-будаўнічыя арганізацыі.



Тэмп росту даходнай стаўкі аднаго тона-кіламетра апераджае тэмп росту сабекошту аднаго тона-кіламетра на 4,8%. Прымяняемыя тарыфы пры разліках з дарожна-будаўнічымі арганізацыямі дазваляюць выйсці грузавым аўтамабілям на работу з рэнтабельнасцю 11,3%.
– Якія яшчэ віды дзейнасці прыносяць аўтапрад-прыемству прыбытак?
– Гэта рэкламная дзейнасць і арэнда. Сума даходаў ад іх склала за разгледжаны перыяд  16,9 млн. руб.
З прыемнасцю канстатую, што сярэднямесячная зарплата работнікаў за верасень бягучага года склала 2285 тыс. руб.,  за такі ж перыяд летась – 1194,4 млн. руб. А тэмп росту прадукцыйнасці працы да ўзроўню мінулага года склаў 232,6%.



– Мікалай Мікалаевіч, давайце абстрагуемся ад працэнтаў і лічбаў і павіншуем вадзіцеляў Хойнікшчыны з заўтрашнім святам.
– З вялікімі задавальненнем. Жадаю ім не страчваць якасцей сапраўднага шафёра: адказнасці, увагі да пасажыраў, любові да сваёй працы. Няхай у іх і ва ўсіх жыхароў раёна, якія садзяцца за «баранку», будзе менш паломак у рэйсах, а дарога будзе роўнай і бяспечнай. Дарэчы, віншую з прафесійным святам і нашых пастаянных партнёраў – дарожнікаў.
І ўсім – шчаслівай дарогі!



Гутарыла Клаўдзія БОСАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *