Маладосць і майстэрства побач крочаць


На працягу двух дзён на базе КСУП «Абарона краіны» Рэчыцкага раёна праходзіў адкрыты абласны конкурс «Лепшы па прафесіі» сярод маладых аператараў машыннага даення. Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі аддзел па справах моладзі, камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама, абласная арганізацыя прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і Рэчыцкі райвыканкам.



За званне лепшага па прафесіі змагаліся прадстаўніцы 18 раёнаў вобласці.  Гонар Хойнікшчыны на конкурсе адстойвала перадавая даярка эксбазы «Стралічава» Алена Барысаўна Нікіціна. Пераможцы вызначаліся па выніках трох іспытаў. Удзельнікі мерапрыемства дэманстравалі сваё майстэрства ў даенні кароў і веданне тэорыі машыннага даення, а таксама творчыя здольнасці ў конкурсе «Візітная картка».



Алена Нікіціна выдатна праявіла сябе на выпрабаваннях. Дарэчы, па выніках першых двух этапаў: тэарэтычнага і візітнай карткі яна займала першыя пазіцыі ў рэйтынгу. Але па выніках усіх трох іспытаў ацэнка была не ў яе карысць. Ад саперніц-пераможцаў нашу маладую прадстаўніцу аддзяліла невялікая разбежка па сярэдняму балу. У выніку яна падзяліла з прадстаўніцамі Гомеля і Чачэрска пятае месца. Нядрэнны паказчык, улічваючы моцную канкурэнцыю. Алене была аб’яўлена Падзяка і ўручаны памятны падарунак ад арганізатараў конкурсу.



Дапамогу ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў конкурсе А.Б. Нікіцінай аказалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК В.В. Харошка і начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама  С.А. Кавалёў, які, дарэчы, суправаджаў яе ў паездцы і актыўна падтрымліваў на конкурсе.



                        Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *