Пасля званка кіраўніку раёна


У кастрычніку прайшла прамая тэлефонная лінія з удзелам старшыні раённага выканаўчага камітэта А.І. Цітка. Падрыхтавана большасць адказаў. Прыводзім іх.



ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕ
Смецце па вул. Чкалава г. Хойнікі, як таго прасіла жыхарка дома № 17, вывезена. Праведзены рамонт даху ўказанага дома.


 


ВОДАЗАБЕСПЯЧЭННЕ
Для аднаўлення работы каналізацыйна-помпавай сістэмы  ў в. Казялужжа праведзены работы па ўхіленню парываў водаправодных сетак. Каналізацыйна-помпавая сістэма цяпер працуе ў штатным рэжыме.



ДАРОЖНЫ РУХ
Перанесці прыпынак грамадскага транспарту з вул. Савецкай на плошчу Танкістаў,  дзе ён і знаходзіўся раней (каля знесенага будынка КБА), не прадастаўляецца магчымым. 
У адпаведнасці з тэхнічным кодэксам усталяваўшайся практыкі 227-2010, патрабаванні якога датычаць праектавання, будаўніцтва, рэканструкцыі і рамонту вуліц населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь, «пры размяшчэнні пунктаў прыпынку маршрутных транспартных сродкаў неабходна ўлічваць размяшчэнне жылой забудовы, школ, аб’ектаў гандлю, а таксама забяспечваць увязку з месцамі размяшчэння пешаходных пераходаў. Адлегласць паміж пунктамі прыпынку маршрутных транспартных сродкаў павінна быць 350-600 метраў уключна, даўжыня плошчы прыпынку грамадскага транспарту – не менш чым 20 м на адзін аўтобус.  Шырыня дадатковай паласы – не менш чым 3 метры, адгон пашырэння – не менш чым 20 метраў».
Такім чынам, на плошчы Танкістаў адсутнічаюць тэхнічныя ўмовы для размяшчэння прыпынку грамадскага транспарту.
*****
Наконт просьбы аб абустройстве нерэгуляванага  пешаходнага перахода па вул. Сялянскай каля магазіна № 22 Хойніцкага райспажыўтаварыства растлумачана наступнае. Дзяржаўтаінспекцыяй вывучана арганізацыя і інтэнсіўнасць дарожнага руху ў часы пік па вуліцы Сялянскай. У раёне магазіна № 22 ёсць закругленне дарогі і абмежавана бачнасць, таму адсутнічаюць тэхнічныя ўмовы для абустройства ва ўказаным месцы нерэгуляванага пешаходнага пераходу.
Дзяржаўтаінспекцыя раіць у такім выпадку карыстацца Правіламі дарожнага руху Рэспублікі Беларусь, згодна з якімі пешаход мае права пры адсутнасці ў межах бачнасці пешаходнага пераходу і скрыжавання пераходзіць праезную частку дарогі па найкароткай траекторыі на ўчастку,  дзе дарога добра праглядаецца ў абодва бакі, і пераканаўшыся, што выхад на праезную частку дарогі бяспечны.



ВУЛІЧНАЕ АСВЯТЛЕННЕ
Па вуліцы Будзённага райцэнтра выкананы рамонт вулічнага асвятлення. Адноўлена яно і па вул. Куйбышава.
Па вул. Палескай праведзены рамонт паветранай лініі і ўстаноўлены 2 свяцільнікі. Плануецца ўстанавіць  па гэтай вуліцы яшчэ 2 свяцільнікі.



Апрацавала Алена СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *