Галоўная каштоўнасць краіны – чалавечы патэнцыял. Ад таго, у якой ступені кожны чалавек зможа рэалізаваць свае таленты і магчымасці, залежыць росквіт грамадства. Таму прафесіянальнай арыентацыі зараз надаецца вялікая ўвага.
Дырэктар прадпрыемства А.М. Клюкаўкін правёў разгорнутую экскурсію для вучняў старэйшых класаў па станцыі гарадскога водазабора.
Дзеля бяспекі рабяты былі апрануты ў спецжылеты, ім выдадалі каскі. А ў адной з лабараторый начальнік выпрабавальнага цэнтра С.Р. Новік расказала хлопчыкам і дзяўчынкам, як ачышчаецца вада, як вадкасць правяраюць на ўтрыманне солі і прымесяў. Школьнікаў правялі на аэратэнкі – месца біялагічнай ачысткі сцёкавых вод. Паказалі і вучэбны палігон па абслугоўванню артэзіянскіх свідравін і калодзежаў.
Алеся ЯЧЫЧЭНКА.