Не чапляйся, клешч!

Медыцына і здароўе

Многа радасці прыносіць нам лес, але некаторыя яго насельнікі могуць нанесці і шкоду. Сярод іх асаблівае месца займаюць кляшчы. Яны пераносяць вірус клешчавых  энцэфаліту, барэліёзу ( хваробы Лайма) і шэрагу іншых сур’ёзных захворванняў. Самая вялікая канцэнтрацыя кляшчоў абапал лясных дарог і на звярыных сцежках. Шмат іх на лясных вырубках, дзе вялікая колькасць старых пнёў, сухога галля. Пры набліжэнні жывёлы або чалавека клешч нападае і дабіраецца да адкрытых участкаў скуры. Сліна насякомага ўтрымлівае абязбольваючае рэчыва, таму ўкус не адчуваецца і працяглы час непрыкметны. Разам са слінай крывасмактучы ўносіць у кроў сваёй ахвяры вірус, які выклікае тое або іншае захворванне.

Знаходзячыся ў лясной зоне, неабходна захоўваць правілы паводзін. Апранацца такім чынам, каб можна было  хутка агледзець цела, штаны  заправіць у боты, гольфы або панчохі са шчыльнай гумкай. Верхняе адзенне (сарочка,  куртка) павінна быць запраўлена ў штаны, а манжэты рукавоў шчыльна  прылягаць да рук. На галаве пажаданы шлем-капюшон, шчыльна прышыты да сарочкі, валасы запраўлены пад хусцінку. Лепш, калі адзенне аднатоннае (на ім кляшчы будуць лепш відныя).
Трэба пастаянна праводзіць сама- і ўзаемаагляды (павярхоўныя кожныя 10-15 мінут, а кожныя 2 гадзіны – старанныя са зняццем і выварочваннем адзення). Нельга садзіцца або лажыцца на траву.

 Для месца стаянкі, начлегу  пажаданы сухія сасновыя лясы з пясчанай глебай або ўчасткі, якія пазбаўлены травяністай расліннасці. Перад начлегам трэба старанна агледзець адзенне, цела, валасы, а пасля вяртання з лесу – правесці поўны агляд цела і адзення.

Пры выяўленні кляшча, які ўпіўся ў цела, лепш усяго звярнуцца за дапамогай у лячэбную ўстанову.

Прысмактаўшыхся кляшчоў можна выдаляць пінцэтам, павольна расхістваючы яго з боку ў бок, стараючыся не адарваць хабаток, або трывалай ніткай: вузельчык завязваецца каля самага хабатка і, расцягваючы канцы ніткі ў бакі, падцягваць уверх. Ранку прадэзінфіцыраваць растворам ёду. У выпадку адрыву хабатка, неабходна звярнуцца за дапамогай да хірурга.

Рэкамендуецца выкарыстанне сродкаў, якія адпужваюць кляшчоў – рэпеленты “ДЭТА”, “Тайга”, “ТАРНАДА АНТЫ-КЛЕШЧ”, “OZZ” і іншыя.
На працягу трох тыдняў пасля прысмоктвання кляшча рэкамендуецца асабліва старанна сачыць за станам здароўя: проводзіць ранішнюю і вячэрнюю тэрмаметрыю. Пры любым  недамаганні, галаўным болі, павышэнні тэмпературы трэба неадкладна звярнуцца да ўрача-інфекцыяніста. Захаванне пералічаных мер засцеражэ ад захворванняў, якія перадаюцца кляшчамі.


Паводле рэкамендацый райЦГЭ. 


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *