У кожнага свята ёсць свой, вызначаючы яго з шэрагу іншых, абавязковы атрыбут. Вялікдзень асацыіруецца з кулічамі і пафарбаванымі яйкамі, дзень 8 Сакавіка – з мімозамі, Каляды ўвасабляюць гаданні і калядныя песні. А вось Новы год ніколі не абыходзіцца без цытрусавых і салодкасцей.
Акрамя таго, гаспадыні могуць набыць у магазінах бісквітны паўфабрыкат па 35700 руб. за кілаграм і самі дома на свой густ напоўніць крэмам. Прадаецца паўфабрыкат і меншай вагой – паўкілаграма або 600 грамаў.
Таксама шырокі асартымент бісквітных, пясочных, мядовых пірожных з рознымі крэмамі, рулетаў, і, вядома, грыбкоў па-хойніцку – вырабаў, якія ўжо сталі брэндам.
Парадавалі не толькі асартыментам салодкасцей, але і цаной. Так, кошт аднаго пірожнага ад 1900 да 3500 рублёў за штуку, торты ад 44 да 55 тысяч рублёў за кілаграм, рулеты – ад 44900 да 46600 рублёў, грыбкі – 49200 рублёў за кілаграм.
Салодкіх сюрпрызаў, якія змогуць набыць жыхары не толькі нашага, але і Брагінскага, Калінкавіцкага раёнаў, выраблена цэлая тона! І гэта ўсё рукамі невялікага, але дружнага калектыву, у які ўваходзяць кандытары С.А. Макаранка, С.А. Кірыенка, І.М. Кез, на чале з майстрам І.П. Рубаха.
Традыцыйна праводзяцца і навагоднія кірмашы, вырабы кандытарскага цэха ёсць магчымасць набыць не толькі ў рознічных гандлёвых прадпрыемствах, але і на выстаўках-кірмашах у горадзе і на цэнтральных сядзібах сельгаспрадпрыемстваў.
Клаўдзія БОСАК.
Фота Алены СМУСЯНОК.
На здымках: торт «Елачка»; кандытары С.А. Макаранка, С.А. Кірыенка, І.П. Рубаха дэманструюць салодкія вырабы.