Прызванне – людзям дапамагаць

Экономика

5 студзеня прафесійнае свята адзначылі работнікі сацыяльнай абароны насельніцтва. У ТЦСАН прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтай падзеі.  Канцэрт падрыхтавалі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў.



Сабраўшыхся павіншавала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Н.А. Слесарэнка. Лепшыя ў прафесіі атрымалі ўзнагароды. Сацыяльнаму работніку В.У. Царык і спецыялісту ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Н.В. Купрыенка ўручаны Ганаровыя граматы камітэта ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва аблвыканкама (на здымку).



Ганаровую грамату райвыканкама  атрымала  сацыяльны работнік Т.М. Клыгач, падзякі райвыканкама – інспектар па асноўнай дзейнасці ТЦСАН З.А. Гардзейчык, сацыяльныя работнікі Л.П. Гусакова, Н.В. Шлёг, В.С. Карасцялёва.



Тэкст і фота Алены СМУСЯНОК.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *