Адраджэнне Дома культуры ў Велеціне

Добраўпарадкаванне

Адраджэнне Дома культуры ў Велеціне



15 студзеня адбылося ўрачыстае адкрыццё сельскага Дома культуры ў в. Веляцін. Пра гэта доўгачаканае наваселле жыхары аграгарадка марылі даўно, і вось, нарэшце, жаданая падзея ажыццявілася. Прасторная глядзельная зала, танцпол, фальклорна-этнаграфічны музей і бібліятэка з чытальнай залай – такі ўзровень камфорту цяпер даступны і веляцінцам.



Святкаванне было прымеркавана да важнай даты ў гісторыі вобласці – 75-годдзя з дня яе заснавання. На адкрыцці прысутнічалі кіраўнікі будаўнічых арганізацый з Гомеля.



Гасцей сустракалі гаспадыні Дома культуры – дырэктар А.І. Яромчык і загадчыца бібліятэкі С.П. Тальчук. Дырэктар ТАА «Проектгрупп» Мікалай Васільевіч Банцэвіч перадаў сімвалічны ключ ад установы культуры А.І. Яромчык, а чырвоную стужку пры ўваходзе ў сельскі Дом культуры перарэзалі намеснік старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўская і начальнік абласнога ўпраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама А.Г. Рыжкоў (здымак 1). Алег Гарыевіч пажадаў работнікам адноўленага сельскага Дома культуры радаваць жыхароў аграгарадка цікавымі знаходкамі і праектамі, пашыраць свае магчымасці як творчага цэнтра Велеціна.



Канцэрт «Гомельская вобласць. 75 слаўных гадоў» для шматлікай аўдыторыі падрыхтавалі мастацкія калектывы аддзела культуры райвыканкама: самадзейныя артысты цэнтра культуры г. Хойнікі і народны ансамбль дзіцячай школы мастацтваў «Крыніца».



Кіраўніку будаўнічай арганізацыі В.М. Банцэвічу Ж.М. Чарняўская ўручыла Ганаровую грамату, а  дырэктару ТАА «Теплопроектгрупп» І.В. Каралёву і прарабу ТДА «Агростройпром» С.Р. Мальцаву ? Падзякі райвыканкама. З нагоды 75-годдзя Гомельшчыны Ганаровую  грамату аблвыканкама А.Г. Рыжкоў перадаў кінамеханіку ККУП «Хойнікікінавідэасетка» Р.І. Катку.


Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *