Крок за крокам


Крок за крокам



З заканчэннем работ па газіфікацыі пад заслону прайшоўшага года, у снежні, прыйшло блакітнае паліва ў вёску Езапоў.



Дзеля гэтага ўведзена ў эксплуатацыю 3 кіламетры газаправода, устаноўлены шафавы рэгулятарны пункт, у 59 жылых дамах з’явілася новае газавае абсталяванне.



Работы ў вызначаныя тэрміны, з высокай якасцю выканалі работнікі Гомельскай СПМК-119, сродкі на газіфікацыю гэтага населенага пункта выдаткоўваліся па чарнобыльскай тэматыцы.



У сёлетнім годзе работы па газіфікацыі, заказчыкам якіх выступае КЖУП «Хойніцкі камунальнік», будуць завершаны на дамах №№ 82, 84, 85, 87 па вуліцы К. Маркса  і доме № 10 па вуліцы Нікалаева райцэнтра.



У. Валочка,намеснік начальніка Хойніцкага цэха МВУ «Рэчыцаміжрайгаз».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *