Клопат аб пажылых

Рэха падзеі

Клопат аб пажылых


Першачарговая задача ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – дапамога людзям, маючым патрэбу, тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.



За мінулы год на даму было наведана 2406 чалавек, з іх адзінокіх грамадзян – 414, адзінокапражываючых – 1319, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны – 47, у тым ліку інвалідаў ад колькасці ўсіх наведаных – 626.
Розныя праблемы ў жыхароў раёна выяўляліся ў ходзе такіх візітаў. Вырашаліся яны па меры магчымасці.


Так, на надомнае абслугоўванне прыняты летась 101 чалавек. Аказана матэрыяльная дапамога са сродкаў фонду сацыяльнай абароны 276 грамадзянам на агульную суму амаль 60 мільёнаў рублёў, платнымі дадатковымі паслугамі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання  скарысталіся 784 чалавекі.



Размяркоўвалася па меры паступлення гуманітарная дапамога, яе атрымалі 203 маючых патрэбу пажылых грамадзян і інвалідаў (у 2011 годзе такая дапамога была аказана 58 грамадзянам). У дамы-інтэрнаты аформлена 13 грамадзян (у 2011-м – 7), у Глінішчанскую бальніцу сястрынскага догляду размешчана 7 чалавек.



Летась была аказана дапамога адзінокім грамадзянам пажылога ўзросту ў замене электраправодкі ў 11 домаўладаннях на агульную суму 29,9 мільёна рублёў. Акрамя таго, у 6 домаўладаннях адзінокіх грамадзян устаноўлены аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі з вывадам сігнала на сігнальна-гукавое ўстройства. Для гэтай катэгорыі грамадзян адрамантавана 11 ацяпляльных печаў.



Пастаянна праводзіцца работа па наладжванню сувязей з дзецьмі маючых патрэбу ў доглядзе бацькоў. Ім высылаюцца пісьмы з напамінамі дапамагчы родным. Засмучае той факт, што часам даводзіцца натыкацца на сцяну непаразумення, чэрствасці і абыякавасці.



На сённяшні дзень застаюцца нездавальняючымі ўмовы пражывання ў такіх грамадзян, як А.А. Шур (Хойнікі), Я.І. Баль (Стралічава), В.Ф. Баглей і П.І. Дзенісюк (Алексічы), І.М. Камеш (Акцябр), Н.А. Казлова (Віць). Ад сацыяльных паслуг і размяшчэння ў дамы-інтэрнаты яны катэгарычна адмаўляюцца.
У раёне пажылыя людзі могуць рэалізоўваць свой  творчы патэнцыял. У тэрытарыяльным цэнтры функцыяніруе клуб «Надзея», летась там былі адкрыты камп’ютарны і спартыўны гурткі.
Аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў наведвае 31 чалавек, два знаходзяцца на сацыяльным патранаце.



Усяго ў раёне па стану на 1.01.2013 г. пражывае 925 пенсіянераў, якія дасягнулі ўзросту 80 гадоў, і 790 чалавек, дасягнуўшых 75-ці гадоў. Гэтым катэгорыям грамадзян, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.01.2012 г. № 35 «Аб павышэнні пенсій», устаноўлены даплаты да пенсій у памеры 100% і 75% мінімальнага памеру пенсіі па ўзросту. За снежань  2012 года ў грашовым выражэнні гэтыя надбаўкі склалі 220008 рублёў і 165006 рублёў адпаведна. У бягучым годзе выплата гэтых надбавак працягнецца.



Н. Слесарэнка,начальнік упраўлення па працы,занятасці і сацыяльнай абароне.      



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *