Візіт да афтальмолага

Медыцына і здароўе

Візіт да афтальмолага



У кабінеце № 304 раённай паліклінікі ЦРБ прыём пацыентаў праводзіць урач Вольга Міхайлаўна Цыбульская. Недахопу ў наведвальніках тут не бывае, афтальмолаг імкнецца ўсіх прыняць, правесці медыцынскі агляд, і робіць гэта культурна і ветліва.



Штодзённы графік работы афтальмолага наступны: па талонах ? з 9.00 да 12.00 і з 14.00 да 15.00; у графіку работы прадугледжаны і агляд наведвальнікаў па медкамісіі – з 12.00 да 13.00.



З 1 лютага ў раённай паліклініцы ў дадатак да бясплатнага ўрач В.М. Цыбульская будзе ажыццяўляць і платны прыём пацыентаў. Цяпер усе жадаючыя змогуць у кожны першы календарны дзень месяца, а калі гэты дзень прыпадае на выхадны, то ў наступны за ім панядзелак, наведаць акуліста. Перад гэтым трэба запісацца ў кабінеце ўрача, а потым пайсці ў касу цэнтральнай раённай бальніцы, якая знаходзіцца на другім паверсе тэрапеўтычнага корпусу і аплаціць кошт паслугі – 23 850 рублёў, і прыходзіць на прыём без чаргі ў вызначаны дзень.   



Гэта новаўвядзенне павінна зменшыць чэргі, якія заўсёды назіраюцца каля афтальмалагічнага кабінета. І чалавек ва ўсялякім разе ўпэўнены, што ён абавязкова трапіць на прыём да ўрача. Спецыяліст па зроку ў цэнтральнай раённай бальніцы згодна са штатным раскладам прадугледжаны адзін, што і адлюстроўваецца на тэмпе працы. З гэтага тыдня пачалася «гарачая пара» для ўрача-акуліста: у аўторак ён працуе ў ваенкамаце, а па серадах і чацвяргах выязджае па графіку ў вёскі раёна, каб ахапіць аглядам большы працэнт сельскага насельніцтва. Так будзе працягвацца, па словах Вольгі Міхайлаўны, пару месяцаў. 



Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *