Па просьбе пасажыраў
Закрыццё суботняга аўтобуснага маршрута Хойнікі-Стралічава выклікала вялікую незадаволенасць, а з-за гэтага і многія скаргі жыхароў, адрасаваныя ў розныя інстанцыі.
Як паведаміў дырэктар філіяла № 14 адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельаблаўтатранс» М.М. Балобан, пытанне прапрацавана ў калектыве. І з 2 сакавіка будзе адноўлены рух гэтага аўтобуснага маршрута. Ад аўтастанцыі аўтобус будзе адпраўляцца ў 6.50 і 13.42.
Аднак дырэктар аўтапрадпрыемства папярэджвае: калі гэты маршрут па суботах не будзе запатрабаваны пасажырамі, то рух яго зноў будуць вымушаны спыніць.
Датчыкі ў ролі арбітраў
асажыраў на тое, што не выконваецца графік маршруту пасажырскіх аўтобусаў: то яны прыбываюць на прыпынак зараней, а то спазняюцца. Каб высветліць, хто правы – вадзіцель аўтобуса ці гадзіннік пасажыра – на аўтапрадпрыемстве №14 знайшлі сродкі для закупкі ў г. Мінску датчыкаў кантролю за рухам аўтобусаў.
5 такіх устройстваў ужо ўстаноўлена ў аўтобусах, яшчэ столькі ж далучыцца да канца будучага тыдня.