Лепш праверыць

Медыцына і здароўе

Лепш праверыць



У чацвёртым квартале мінулага года санітарна-гігіенічнай лабараторыяй райЦГЭ на ўтрыманне цэзію-137 даследавана 43 пробы вады з артэзіянскіх свідравін ведамаснага водаправода. Перавышэнняў гігіенічных нарматываў у пітной вадзе не выяўлена.



Праверана 338 проб харчовых прадуктаў з прыватнага і дзяржаўнага сектараў,  перавышэнні гігіенічнага нарматыву выяўлены ў 5 пробах грыбоў (зялёнак, маслякоў) з лясных масіваў каля Навасёлак і Партызанскай. «Фаніла» і 1 проба мяса дзічыны (лось) з лесу Хойніцкага раёна. Пры дапушчальным узроўні 500 Бк/кг у ім зарэгістравана 1139 Бк/кг.



Лабараторыяй фізічных фактараў Гомельскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і аховы здароўя праверана 18 аб’яднаных проб малака з 18 населеных пунктаў Хойніцкага раёна на ўтрыманне стронцыю. У выніку 3 пробы паказалі перавышэнне дапушчальнага паказчыка – гэта малако з Судкова і Навасёлак.



У сувязі з вышэйсказаным рэкамендую насельніцтву правяраць прадукты харчавання на радыелагічныя паказчыкі, асабліва дзікарослую прадукцыю, бо перавышэнні дапушчальных узроўняў рэгіструюцца менавіта ў ёй. Нагадваю, што даследаванні на ўтрыманне цэзію-137 праводзяцца на бясплатнай аснове ў лабараторыі райЦГЭ па адрасу: г. Хойнікі, вул. Савецкая, 50, тэл. 2-29-00.


Н. Лагвінец, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *