Людзі працай слаўныя

Людзі і лёсы

Пастаянныя змены надвор’я, якасць дарожнага пакрыцця – з гэтымі і іншымі ўмовамі сутыкаецца вадзіцель. Гэта прафесія патрабуе ад чалавека цярпення і цвёрдасці духу. А вялікі працоўны стаж, безумоўна, шліфуе ўменне і загартоўвае характар.



Сказанае вышэй адносіцца да Сяргея Віктаравіча Лопуха – вадзіцеля Хойніцкага цэха газавай гаспадаркі. Яго працоўны стаж вадзіцеля ў гэтай арганізацыі складае 26 гадоў.



Японцы раяць мяняць работу кожныя пяць гадоў, каб пазбегнуць эмацыянальнага выгарання. Але пошукі новага месца працы патрэбна прыпыніць, калі знойдзены аптымальны варыянт.



С.В. Лопух такі аптымальны варыянт для сябе даўно знайшоў. За спакойны, але моцны характар і прафесійнае выкананне сваіх працоўных абавязкаў вадзіцеля паважаюць і калегі, і кіраўніцтва.
І сваё шчаслівае сямейнае жыццё Сяргей Віктаравіч таксама надзейна пабудаваў. Выхаваў разам з жонкай Алай Валянцінаўнай дзвюх дачок – Таццяну і Валянціну, а зараз радуецца двум унукам.



Алеся ЯЧЫЧЭНКА.  



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *