Каб грып не адолеў

Медыцына і здароўе

Каб грып не адолеў



Асенне-зімовы перыяд – час, калі колькасць пакутваючых ад вострых рэспіраторных інфекцый, да якіх адносіцца і грып, павялічваецца. Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі і грып складаюць да 90 %  усіх выпадкаў інфекцыйных захворванняў.
На пачатак лютага вялікага росту колькасці захварэўшых да ўзроўню мінулага года не назіраецца (624 выпадкі ў гэтым годзе да 497 выпадкаў у мінулым). Не перавышаны ўзровень адсутнічаючых дзяцей у навучальных установах. 



Для таго каб у гэтым годзе грып не стаў непрыемным сюрпрызам і не вывеў вас з працаздольнага стану, патрэбна прытрымлівацца простых правіл.
Канешне, першым і самым галоўным сродкам прафілактыкі грыпу з’яўляецца вакцынацыя, асабліва тых, хто адносіцца да групы рызыкі. У нашым раёне яна праводзілася ў верасні-кастрычніку і ахапіла 35 % насельніцтва. Нават калі прышчэпкі нацэлены супраць аднаго віруса грыпу, а прыйшоў некалькі іншы, то прышчэпка здольна яго аслабіць. Імунітэт да вірусу захоўваецца на працягу 8-10 месяцаў.



Немалаважным з’яўляецца захаванне належнага мікраклімату на рабочых месцах. Згодна з санітарнымі правіламі і нормамі, тэмпература ў памяшканнях павінна быць +18  +240С. Маніторынг гандлёвых аб’ектаў у студзені паказаў, што гэтыя нормы не вытрымліваюцца ў магазінах населеных пунктаў Веляцін і Лісцвін (+130С), у тэхнічных памяшканнях малочнатаварных ферм КСУП «Судкова» (+80С), бутэрброднай «Ивушка» н.п. Барысаўшчына, магазіне ў н.п. Тунеўшчына  (+80С)  і некаторых іншых.



Таксама немалаважнымі прафілактычнымі сродкамі з’яўляюцца вільготная ўборка памяшканняў, праветрыванне, мыццё рук. Дзейсным сродкам з’яўляецца ўвільгатненне паветра ў памяшканні, дзе сістэмы ацяплення працуюць належным чынам.



Па магчымасці патрэбна пазбягаць скучанасці народа, не наведваць масавыя мерапрыемствы (пры эпідэміі іх увогуле не патрэбна праводзіць), хадзіць пехатою, менш карыстацца гарадскім транспартам. Калі немагчыма пазбегнуць месц масавага скаплення людзей, то перад выхадам з дому неабходна змазваць насавыя хады аксалінавай маззю.



Збалансаванае харчаванне, штодзённае ўжыванне свежай садавіны і агародніны, цыбулі, часнаку, фітатэрапія –  будзе не лішнім. Дадаткова можна прымаць вітамін С.



Памятайце, што пры грыпе часта бываюць ускладненні (запаленне лёгкіх, сінусіт, атыт, парушэнне работы сардэчна-сасудзістай сістэмы і г.д.). Таму, калі вы ўсё ж такі захварэлі, не спрабуйце лячыцца самастойна, а звяртайцеся да ўрача. 


Н. Лагвінец, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *