Сталі пераможцамі

Образование

Сталі пераможцамі



Заключным акордам цыкла мерапрыемстваў у рамках праходзячага летась Года кнігі з’явіўся абласны агляд-конкурс чытальнікаў і іншых выканаўцаў, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння  беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.  Сцэна Добрушскага раённага Дома культуры сабрала 20 фіналістаў аналагічных раённых конкурсаў.



Дастойна прадставілі Хойнікшчыну нашы ўдзельнікі фіналу: прывезлі тры ўзна-гароды.
Не было роўных  чытальніцы Марыне Краўчанка, натхнёна і пранікнёна прачытала яна ўрывак з драмы Я.Купалы «Раскіданае гняздо» і заслужыла Дыплом першай ступені.



Таксама Дыплом першай ступені атрымаў мужчынскі вакальны ансамбль, пакарыла сэрцы гледачоў і журы  песня «Спадчына»  на словы Я. Купалы, якую выканалі ўдзельнікі мужчынскага ансамбля Васілій Найдзенка,  Міхаіл Краўчанка, Дзяніс Шарапаў і Леанід Шут. Апошні да таго ж атрымаў Дыплом трэцяй ступені за песню «Мой родны кут, як ты мне мілы…» на словы Якуба Коласа.



Усе дыпламанты з’яўляюцца ўдзельнікамі мастацкай самадзейнасці цэнтра культуры  г. Хойнікі.



Клаўдзія Босак.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *