Не чакала, што звычайны паход па магазінах стане падобным на пераадоленне паласы перашкод.
Накіравалася ад гімназіі да магазіна «Міні-Макс». Гэты шлях і так не асвятляецца ні адным ліхтаром (частка не гарыць па невядомай прычыне, у частцы лямп і плафонаў няма), святло толькі ад магазінных вокнаў крыху адлюстроўваецца на паркоўцы. Але гэта не дапамагло мне прайсці шэраг вялікіх лужын – усё роўна трапіла ў ваду нагамі.
У магазін прыходзіць нямала людзей. Хіба нельга ўсталяваць для зручнасці асвятленне?
Алеся ЯЧЫЧЭНКА.