Яны і зараз у страі


Маёр у адстаўцы, жыхар нашага горада Міхаіл Аляксеевіч Косар прайшоў суровае выпрабаванне Афганістанам. Служыў там два прызывы. Былы  камандзір аддзялення верталётчыкаў  МІ-6,  ён асабіста  здзейсніў 772 баявыя вылеты. За мужнасць і адвагу, праяўленыя ім на афганскай вайне, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета СССР.



М.А. Косар – чалавек актыўнай грамадскай пазіцыі, працуе дыспетчарам пажарна-хімічнай станцыі ПДРЭЗ, а цяпер з’яўляецца і старшынёй раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў».  Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны Міхаіл Аляксеевіч расказаў  аб дзейнасці афіцэрскай арганізацыі.
У кастрычніку мінулага года   ГА «Беларускі саюз афіцэраў»  споўнілася 20 гадоў,  гэтая арганізацыя заслужыла павагу і аўтарытэт у грамадстве.  Афіцэры, уваходзячыя ў яе састаў, праводзяць вялікую работу па захаванню баявых і працоўных традыцый.



Асноўным прынцыпам работы раённай арганізацыі «Беларускага саюза афіцэраў» з’яўляецца сумесная работа з органамі выканаўчай ўлады, установамі адукацыі, культуры. У сваёй працы кіруемся Статутам Беларускага саюза афіцэраў, комплекснай праграмай на 2011-2015 гады і іншымі заканадаўчымі актамі. Актыў сходу збіраецца на свае пасяджэнні адзін раз у месяц ў райваенкамаце.



Работа ажыццяўляецца ў адпаведнасці з перспектыўным планам, які ўключае пытанні сацыяльнай абароны афіцэраў, далучэння іх да грамадскай і працоўнай дзейнасці, удзелу ў падтрыманні ў належным стане помнікаў баявой і воінскай славы, месц пахавання абаронцаў Айчыны.
Адзін з галоўных напрамкаў нашай работы – маральна-патрыятычнае выхаванне моладзі. Урокі мужнасці, прыём у піянеры, словы наказу прызыўнай моладзі, сустрэчы афіцэраў з моладдзю ў музеях, на розных святочных мерапрыемствах і ў будні – усё гэта садзейнічае фарміраванню ў моладзі высокіх маральна-патрыятычных якасцей, пачуцця любві да сваёй малой радзімы і беларускага народа, гонару за гістарычнае мінулае і адказнасці за будучае.



У гэтай  важнай  рабоце мы ўзаемадзейнічаем з ідэалагічным актывам раёна, РК ГА «БРСМ», прафсаюзнымі камітэтамі прадпрыемстваў і арганізацый, дзе афі-цэры працуюць, райваенкаматам.



У нашай арганізацыі аб’ядналіся 42 афіцэры запаса і ў адстаўцы трох міністэрстваў Беларусі: унутраных спраў, абароны і па надзвычайных сітуацыях. Гэтыя людзі з гонарам носяць званне афіцэра. Усе яны прыкладваюць намаганні для выканання галоўных мэт Беларускага саюза афіцэраў.
Асобна хачу расказаць аб сваім намесніку Юрыю Маркавічу Гапоненку, які па-сутнасці з’яўляецца ў  нашай арганізацыі незаменным актывістам.  Падпалкоўнік запаса, у свой час ён праходзіў вайсковую службу ў г. Кіраваградзе, быў начальнікам радыёлінейнай станцыі, 7 гадоў аддаў службе ў раённым аддзеле ўнутраных спраў. З 1994 да выхаду на пенсію  служыў у Брагінскім райаддзеле па надзвычайных сітуацыях: інспектарам Дзяржпажнагляду, наме-снікам начальніка па асабоваму саставу, з 1998 па 2006 год – начальнікам райаддзела. І зараз з ім разам працуем на пажарна-хімічнай станцыі «Бабчын» ПДРЭЗ: Юрый Маркавіч – начальнік станцыі, я – дыспетчар. Адзначу, што гэта  вельмі неардынарны чалавек, мае разнастайныя хобі, адно з іх – развядзенне галубоў.



Кожны афіцэр – «жывая гісторыя», за спіной у якога многа пройдзенага і здзейсненага. Таму нашай арганізацыяй робіцца ўсё, каб яны як мага часцей выступалі ў школах, неслі падрастаючаму пакаленню праўду аб прайшоўшых страшных войнах,  аб тым часе, які самі пражылі.



Запісала  Клаўдзія БОСАК.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *