Перашкода на шляху п’яных хуліганаў

Законнасць і парадак

На тэрыторыі дзіцячай пляцоўкі ў мікрараёне «Юбілейны» райцэнтра летась паставілі драўляную альтанку. На сваю бяду збудаванне для дзяцей ужо не першы раз пакутуе ад дурной моцы нецвярозай моладзі.


Супрацоўнікі міліцыі аператыўна выявілі правапарушальнікаў мінулай восенню. Імі аказаліся два маладыя хлопцы-студэнты, якім у галаву стукнула немалая доза алкаголю. За дробнае хуліганства абодва хлопцы панеслі адказнасць за здзейсненае. Кожны выплаціў штраф 500 тысяч рублёў, а таксама за свае сродкі яны  аднавілі альтанку.



Але, відаць, не наканавана было гэтаму месцу адпачынку стаяць у цэласці. Зноў альтанка ззяе дзіравымі бакамі. У міліцыі адказваюць: ужо шукаем гэтых «каратыстаў», якія адламваюць драўляныя рэйкі, каб у бойцы абараняцца ад такіх жа, як і самі. Гэта праблема, зазначаюць у РАУС, будзе паўтарацца, пакуль блізка з дзіцячай пляцоўкай у гандлёвых аб’ектах рэалізоўваюць алкагольныя напіткі, у тым ліку і піва. 



 Алеся ЯЧЫЧЭНКА. 


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *