Цяжкая вага перамогі

Спорт

У Бабруйску на базе гарадскога стадыёна «Спартак» прайшла рэспубліканская спартакіяда ДЮСШ (СДЮШАР) па цяжкай атлетыцы.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 300 юнакоў і дзяўчат з 38 спартыўных школ Рэспублікі Беларусь.

Была сур’ёзная барацьба: тактычная і тэхнічная. Усе юныя спартсмены рыхтаваліся па-даросламу сур’ёзна, выконвалі рэжым, праводзілі штодня трэніроўкі. Усе думкі былі заняты надыходзячымі спаборніцтвамі.
А непасрэдна на першынстве нашы цяжкаатлеты – гэта чатыры прадстаўнікі з Хойнік – па-за межамі памоста пакінулі хваляванні і перажыванні, яны засталіся толькі ў іх трэнераў-выкладчыкаў.

Алеся Царанок глядзелася на памосце па-за канкурэнцыяй, бліскуча выступіўшы, пакінула саперніц ззаду. Алеся прынесла камандзе «золата» і нагоду для гонару трэнеру А.Л. Шпаруну.

Трэція прызавыя месцы занялі Крысціна Кугаева (трэнер В.У. Саракалетаў) і Цімур Краўчук (трэнер А.А. Навіцкі). На шостым радку размясціўся Аляксандр Зязюлькін – таксама падапечны А.А. Навіцкага.
Упартая работа, тандэм трэнер-вучань, камандны дух – вось якая яна, вага перамогі! Так трымаць!Ганарымся вамі!

Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *