Зіма безадказнасці не даруе


У КЖУП «Хойніцкі камуна-льнік» прайшло выязное пасяджэнне пастаяннай камісіі райсавета дэпутатаў па бюджэтна-эканамічных пытаннях, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю, грамадскага харчавання  і бытавога абслугоўвання насельніцтва з удзелам членаў прэзідыума райсавета пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар. Разглядвалася пытанне «Аб стане асвятлення населеных пунктаў, дваровых тэрыторый, вуліц горада, утрыманне аўтамабільных дарог у зімовы перыяд  2012-2013 гг.»



Ад рабочай дэпутацкай групы па вывучэнню гэтага пытання з інфармацыяй выступіла дэпутат раённага Савета дэпутатаў Н.А. Слесарэнка.
Дэпутаты высветлілі, што ў час выпадзення багатых ападкаў у выглядзе снегу ў снежні-студзені многія аўтадарогі нашага раёна ўтрымліваліся ў нездавальняючым стане. Склалася ўражанне, што не паўсюдна ў арганізацыях, адказваючых за стан аўтамабільных дарог, азнаёміліся з новымі Правіламі добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, якія зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і ўступілі ў сілу 28 студзеня 2013 года.



 Найбольшая колькасць праб-лемных пытанняў па расчыстцы дарог ад снегу і апрацоўцы іх пясчана-солевай сумессю ўзнікала і ўзнікае да службовых асоб ДЭУ-155 і КЖУП «Хойніцкі камунальнік». Мелі месца  выпадкі, калі ў сельскай мясцовасці немагчыма было пад’ехаць да сацыяльна-значных аб’ектаў (школ, магазінаў, медыцынскіх устаноў).  Былі зрывы па падвозцы вучняў у школу з шэрагу населеных пунктаў раёна. Таксама не змаглі закупіць тавары  першай неабходнасці жыхары, якія абслугоўваюць аўтамагазіны райпо. Ачыстка тэрыторый дарог і прыпынкаў грамадскага пасажырскага транспарту праводзіцца несвоечасова.
 Былі прадэманстраваны слайды, зробленыя дэпутатамі, якія яскрава сведчаць аб тым, што многія дарогі знаходзяцца ў нездавальняючым стане. А гэта самым негатыўным чынам адбіваецца на бяспецы насельніцтва.



Тэму бяспекі насельніцтва ў зімовы перыяд прадоўжыў начальнік аддзялення ДАІ РАУС У.П. Талюк, які канстатаваў, што дарожныя службы раёна не заўсёды якасна і ў тэрмін праводзяць работу па ўборцы вуліц і аўтадарог ад снегу, за што 7 службовых асоб гэтых арганізацый  прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. У гэтым разе параіў задумацца кіраўнікам калектываў, а таксама службовым асобам, адказным за гэты напрамак дзейнасці, каб не мясцовая ўлада, і не Дзяржаўтаінспекцыя ўказвалі на недахопы і іх ухіленне, а самі яны з разуменнем і адказнасцю падышлі ды выпраўлення становішча. Няўжо ДЭУ-155 так цяжка ачысціць трубы  ў  сельскай мясцовасці, каб не адбывалася падтапленне ўчасткаў грамадзян? Гэта не патрабуе значных фінансавых сродкаў.
У абмеркаванні пытання пасяджэння камісіі райсавета прынялі ўдзел: в.а. намесніка старшыні райвыканкама А.П. Гура, начальнік аддзела ЖКГ і па праблемах ліквідацыі вынікаў аварыі на ЧАЭС райвыканкама Р.І. Каржанок, в.а. дырэктара КЖУП «Хойніцкі камунальнік» С.У. Несцярэнка, начальнік Судкоўскага ўчастка А.М. Якаўлева, інжынер па ахове працы ДЭУ-155 А.В. Богуш.



Пасля выслухоўвання тлумачэнняў адказных службовых асоб  старшыня райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар агучыла вывад, што ў гэтай сітуацыі апраўданні  адказных асоб і нараканні на слабае фінансавае становішча арганізацый не могуць быць улічаны, на відавоку праславуты чалавечы фактар.  Аб чым можна гаварыць, абуралася Галіна Віктараўна, калі ў КЖУП «Хойніцкі камунальнік» не клапоцяцца аб добраўпарадкаванні тэрыторыі свайго адміністрацыйнага памяшкання. Няўжо нельга было на ўваходзе падняць плітку, выраўняць яе? Да таго ж, не ўсе кіраўнікі арганізацый, адказваючых за жыццезабеспячэнне насельніцтва, пранікліся пачуццём асабістай адказнасці за выкананне службовых абавязкаў і не патрабуюць высокай выканальніцкай дысцыпліны ад падначаленых.
Што датычыць вулічнага асвятлення, то паўсюдна ў сельскай мясцовасці яно наладжана належным чынам. Не выконваюцца сацыяльныя стандарты толькі па некалькіх другарадных вуліцах горада, дзе патрэбна зрабіць  так, каб у цёмны час сутак асвятлялася не домаўладанне грамадзяніна, а сама вуліца. Але сітуацыя, у адрозненне ад той, якая існуе з дарогамі, не такая крытычная.



На пасяджэнні пастаяннай камісіі райсавета дэпутатаў прынята рашэнне, згодна з якім рэкамендавана кіраўніцтву ДЭУ-155, ДЭУ-45, КЖУП «Хойніцкі камунальнік» у арганізацыі работ па ўтрыманню дарог строга кіравацца Тэхнічным кодэксам устанавіўшайся практыкі №100 і пастановай Саўміна Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2012г. №1087 «Аб зацвярджэнні Правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» і прыняць меры па ўхіленню выяўленых недахопаў. Гэтае рашэнне будзе знаходзіцца на пастаянным кантролі камісіі райсавета па бюджэтна-эканамічных пытаннях, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва.


Клаўдзія БОСАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *