Віншавалі абаронцаў Айчыны

Рэха падзеі

Арганізатарамі свята на базе аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН выступілі супрацоўнікі аддзялення і старшыня раённага таварыства інвалідаў А.У. Данчанка.
Запрошаны на мерапрыемства ветэран Вялікай Айчыннай вайны С.А. Акуленка расказаў пра ваенныя падзеі. Выхаванцы аддзялення падарылі яму паштоўку і сувенір, выраблены ўласнаручна.



Рабяты  з  абмежаванымі  магчымасцямі спявалі, танцавалі, удзельнічалі ў конкурсах, у тым ліку і па дартсу. Перамаглі ў ім Дзмітрый Васюк, Генадзій Валяваты і Сяргей Новік. Яны атрымалі дыпломы і памятныя падарункі, прадастаўленыя раённым камітэтам  ГА «БРСМ». 
Cалодкі стол да свята  прыгатавалі выхаванцы гуртка «Гаспадыня» ТЦСАН.


Як цікава пазнаваць гісторыю ад непасрэдных яе сведкаў! 22 лютага ў раённым краязнаўчым музеі прайшоў урок мужнасці, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны.
На сустрэчу запрасілі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны В.В. Карася, які падзяліўся сваімі ўспамінамі аб тым далёкім ваенным мінулым. У дыялозе з цікавай асобай вучні сярэдняй школы № 3 не толькі пазнаёміліся са сведкам гістарычных падзей, але і атрымалі ад Віктара Васільевіча сапраўдны ўрок мужнасці.
Наведвальнікі дзіцячага тэатральнага гуртка «Зорачкі» пад кіраўніцтвам Т.В. Карповіч цэнтра культуры г. Хойнікі павіншавалі ветэрана, падрыхтаваўшы для яго вершаванае выступленне.


Калі яшчэ, як не ў Дзень абаронцаў Айчыны, можна сустрэць столькі многа прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва ў адной глядзельнай зале? Канцэртная праграма, падрыхтаваная для «арміі» хойніцкіх мужчын у мінулую пятніцу ў РДК, стала цудоўным падарункам агульнага святочнага настрою. Шчырыя віншаванні і словы самых лепшых пажаданняў прысутным абаронцам Айчыны адрасавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар. Потым на працягу паўтара гадзіны гучаў салют з песень і танцаў у гонар мужных, смелых і адважных.      


У  цэнтры культуры г. Хойнікі для жыхароў мікрараёна «Юбілейны» прайшоў канцэрт «Славім вас, абаронцы Айчыны!». Песні, танцы, сцэнкі ваеннай тэматыкі прапанавалі гледачам удзельнікі калектываў мастацкай самадзейнасці цэнтра культуры і выхаванцы дзіцячага сада № 4 г. Хойнікі.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *