20 лютага адрасам сустрэчы з працоўным калектывам інфармацыйна-прапагандысцкай групы пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар было прадпрыемства меліярацыйных сістэм з удзелам дэпутатаў і кіраўніцтва раённых служб, адказваючых за жыццезабеспячэнне насельніцтва.
Г.В. Бондар расказала аб дзейнасці дэпутацкага корпусу 26-га склікання, аб тым, якія эканамічныя і пытанні забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва раёна абмяркоўваліся на сесіях райсавета, пасяджэннях яго прэзідыума і пастаянных камісій, і якім чынам вырашаюцца пытанні, паступіўшыя ў час правядзення сустрэч у працоўных калектывах, па месцу жыхарства, у ходзе прыёмаў грамадзян дэпутатамі райсавета і асабіста яго старшынёй.
Калектыў меліяратараў быў праінфармаваны адказнымі асобамі аб рабоце жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аб сацыяльным, медыцынскім, гандлёвым забеспячэнні насельніцтва раёна.
Уздымалася тэма здаровага ладу жыцця, шчыра і зацікаўлена глядзелі прысутныя відэафільмы аб шкодзе п’янства і цяжкіх наступствах ад курэння ў нецвярозым стане, якія паказалі дэпутат райсавета, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС А.В. Лобан і інспектар інспекцыі Дзяржпажнагляду РАНС А.П. Лазовік.
Намеснік начальніка Хойніцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Д.В. Слесарэнка расказаў аб тым, якія меры прымаюцца праваахоўнымі органамі дзеля зніжэння злачыннасці на тэрыторыі раёна, пажадаў, каб у калектыве ПМС не было правапарушэнняў.
Справаздачу аб рабоце ў сваёй выбарчай акрузе зрабіў дэпутат, намеснік старшыні райсавета дэпутатаў, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ю.У. Новік.
Адметна тое, як адзначыла старшыня райсавета дэпутатаў, што ў час сустрэчы не паступіла ніводнага пытання да ўдзельнікаў інфармацыйна-прапагандысцкай групы. Гэта, зрабіла вывад Галіна Віктараўна, сведчыць аб тым, што ў калектыве ПМС добра наладжана інфармацыйная работа. А дырэктар прадпрыемства В.У. Іванюценка на завяршэнне сустрэчы ад імя калектыву заверыў, што і далей будуць рухацца ў паступальным тэмпе як у развіцці вытворчасці, так і ў соцыуме, сказаўшы «не» дрэнным звычкам і «так» – здароваму ладу жыцця.
Клаўдзія БОСАК.