У райвыканкаме прайшла вучоба-нарада з работнікамі кадравых служб сельгаспрадпрыемстваў і ўпраўляючымі справамі сельскіх выканаўчых камітэтаў. Адкрылі яе ўпраўляючая справамі райвыканкама Т.А. Протчанка і начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела райвыканкама Л.У. Толмач.
Ведаючы, што замацоўваюцца на малой радзіме ў выніку працаўладкавання ў першую чаргу яе ўраджэнцы, трэба старацца падбіраць будучыя кадры сярод вучняў мясцовых школ. Выдаваць ім накіраванні на вучобу, прадумваць зараней стымулы па аплаце працы, прадастаўленню жылля і інш. Сённяшнія школьнікі павінны ведаць: іх чакаюць там, адкуль яны родам. Прафарыентацыйная работа павінна ўключаць і знаёмства з будучым месцам працы, а дзеля гэтага яго неабходна абсталяваць належным чынам, каб адразу ж не адбіць ахвоту ў моладзі вярнуцца пасля вучобы.
Акрамя рэкамендацый па арганізацыі работы ў мэтах прафарыентацыі, шмат інфармацыі прадстаўнікамі адпаведных служб райвыканкама даведзена да сабраўшыхся наконт вядзення справаводства, выканання адміністрацыйных працэдур па заявах грамадзян, прыёму і звальненняў з работы, прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, прадастаўлення зямельных участкаў у пажыццёвае спадчыннае валоданне, арэнду і прыватную ўласнасць для будаўніцтва жылых дамоў.
Ірына ЛУКАШЭНКА.