Сямейная тэма – ў сямейнай абстаноўцы

Общество

У Рэчыцы прайшоў першы форум клубаў маладых сем’яў Гомельшчыны.

У ім паўдзельнічалі каля 50 чалавек – кіраўнікі клубаў маладых сем’яў кожнага рэгіёну вобласці і спецыялісты, якія займаюцца пытаннямі маладзёжнай палітыкі. Прадстаўніком ад нашага раёна стала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Юхно.

Мерапрыемства праходзіла ў фармаце адкрытага дыялогу, у час якога ўсе ахвотна і актыўна дзяліліся вопытам. Асноўныя абмеркаваныя пытанні – «сямейны клуб як форма зносін», «сям’я – крыніца псіхалагічнага здароўя», «фізкультура і спорт у сям’і». Выступалі кіраўнікі клубаў маладых сем’яў розных прадпрыемстваў і ўстаноў, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў – РК «БРСМ» і «Савет бацькоў горада Гомеля», псіхолагі, выкладчыкі, выхавальнікі і медыкі. Прагучала мноства цікавых прапаноў, ідэй, ініцыятыў.

Першы форум атрымаўся выдатным стартам, таму адпаведныя ток-шоў вырашылі зрабіць традыцыйнымі.

Наталля ЧЭКАН.
Фота Леаніда Ганісеўскага,
Dneprovec.by.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *