На канікулах школы адкрыты

Образование

З мэтай забеспячэння максімальнай занятасці непаўналетніх, арганізацыі іх адпачынку ў канікулярны перыяд часу, недапушчэння здзяйснення імі правапарушэнняў і злачынстваў ва ўстановах адукацыі раёна ў перыяд веснавых канікул з 25  па 30 сакавіка намечаны шэраг мерапрыемстваў.



Паўсюдна перад непаўналетнімі, якія састаяць на розных відах прафілактычнага ўліку, выступяць супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС, прадстаўнікі пракуратуры, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, цэнтральнай раённай бальніцы і іншых суб’ектаў прафілактыкі, якія правядуць гутаркі па бяспечных паводзінах у розных жыццёвых сітуацыях, аб недапушчальнасці ўжывання наркатычных, таксічных рэчываў, спіртных, слабаалкагольных напіткаў і піва.
У перыяд канікул ва ўсіх установах адукацыі будуць працаваць спартыўныя залы, дзе пройдуць спартыўна-масавыя мерапрыемствы. У іх прымуць удзел і непаўналетнія, якія састаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС і на ўнутрышкольным кантролі.



У мэтах правядзення комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей, іх ахопу грамадска-карыснай дзейнасцю, асабліва непаўналетніх, якія знаходзяцца на ўсіх відах прафілактычнага ўліку, стварэння спрыяльных умоў для актыўнага адпачынку ў час канікул арганізавана работа прышкольных лагераў у 6 установах адукацыі  (ва ўсіх гарадскіх, а таксама ў Стралічаўскай і Судкоўскай СШ), наведвальнікамі якіх стануць 137 дзяцей.
Акрамя гэтага, ва ўсіх школах і гімназіі працуюць аздараўленчыя пляцоўкі, аб’яднанні па інтарэсах, спартыўныя секцыі, гурткі.
Для вучняў, уключаючы катэгорыю «цяжкіх» падлеткаў, будуць арганізаваны экскурсіі ў раённую і сельскія бібліятэкі, у Дом-музей І.П. Мележа аграгарадка Глінішча, а таксама ў гарадскі парк.



Л. КУЛАКОЎСКАЯ, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *