У красавіку 2009 года спецыялістамі райЦГЭ праводзіліся праверкі санітарнага стану тэрыторый прыватнага сектара, прадпрыемстваў і арганізацый г. Хойнікі. У нездавальняючым санітарным стане знаходзіліся тэрыторыі складоў Брагінскага райпо, фермы вёскі Езапоў, кансервавага завода агракамбіната “Віць”, фермы в. Карчовае, сталовай КСУП “Веляцін”, КБА, магазіна № 14 Хойніцкага райпо, тэрыторыі, замацаваныя за “Хойніцкім камунальнікам”.
За выяўленыя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 5 пасадавых асоб (штрафы ад 2 да 5 базавых велічын), 29 домаўладальнікаў (штрафы па 2 базавыя велічыні), 1 юрыдычная асоба – Брагінскае райпо.
У адрас кіраўнікоў прадпрыемстваў (арганізацый), домаўладальнікаў накіравана 19 прадпісанняў з тэрмінамі па навядзенню санітарнага парадку. Выкананне іх знаходзіцца на кантролі санітарнага нагляду.
Н. ЛАГВІНЕЦ, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.