Абласное свята жывёлаводаў: ушанавалі лепшых

Сельское хозяйство

Напрыканцы мінулага года хойніцкія жывёлаводы пабывалі на святочнай цырымоніі ўшанавання лепшых жывёлаводаў вобласці.

Яна праводзілася ў Добрушы под лейтматывам «Праца вялікая і гонар вялік». У зале грамадска-культурнага цэнтра сабралося больш за 250 прадстаўнікоў жывёлагадоўчай галіны рэгіёну. Прыемна, што ў гэтым ліку былі і дзевяць працаўнікоў з нашага раёна.

Цёплыя словы і добрыя пажаданні ўсім тым, чыя нялёгкая круглагадовая работа вызначае развіццё эканомікі вобласці, адрасавалі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыля, першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзій Салавей, кіраўнік аблсельгасхарча Руслан Глушко, старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў.

Рупліўцы ферм атрымалі дыпломы і падарункі. Запальныя і яркія канцэртныя нумары падрыхтавалі для ўдзельнікаў рэспубліканскай акцыі творчыя калектывы ўстаноў культуры Добрушскага раёна.

Гэта быў абласны этап рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод-2018», ініцыяванай Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі. Фінальны ж этап пройдзе ў студзені. У сталіцу з’едуцца лепшыя жывёлаводы з усёй Беларусі.

В. ХАРОШКА, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *