На мінулым тыдні ў РДК прайшоў святочны канцэрт, прымеркаваны да 100-годдзя стварэння органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Беларусі.
Пачатак праграмы быў урачысты. Нямала цёплых душэўных слоў гучала са сцэны ў адрас работнікаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, тых, хто прысвячае сваё жыццё высакароднай і важнай справе – дапамагаць людзям.
Узнагароды знайшлі сваіх герояў на мерапрыемстве. Павіншавалі, уручылі Падзякі і каштоўныя падарункі віноўнікам урачыстасці прадстаўнікі райвыканкама, аддзела адукацыі, БРСМ, прафсаюзаў. Многія былі адзначаны, але і тыя, каму ў гэтым годзе ўзнагароды не ўручылі, заслугоўваюць добрых слоў падзякі за сваю працу і адказнасць справе. У канцы вечара юбіляраў чакаў шыкоўны торт са свечкамі.
Стваралі вясёлую атмасферу свята артысты мастацкай самадзейнасці раёна, узнялі ўсім настрой яны на ўсе сто працэнтаў.
Дарэчы, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама С.М. Кушнер у якасці падарунка на юбілей атрымаў запрашэнне ў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета ў г. Мінску, а сем работнікаў ТЦСАН – у Гомельскі абласны драматычны тэатр.
Вікторыя МАРОЗ.
Фота аўтара.