Да дзяцей з клопатам

Рэха падзеі

Завершыўся красавіцкі этап акцыі раённага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “75 добрых спраў”, прымеркаванай да 75-годдзя ўтварэння Гомельскай вобласці.



На жаль, у зборы развіваючых гульняў і кніжак паўдзельнічала нямнога арганізацый, таму і хочацца адзначыць тых, хто аказаўся нераўнадушным. Першымі адгукнуліся работнікі Палесскага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Сакратар пярвічкі арганізацыі С. Шыдлоўскі на сродкі, выдзеленыя прафсаюзным камітэтам ПДРЭЗ, набыў развіваючыя гульні і цацкі. Як заўсёды, не засталася ў баку сакратар пярвічкі дзяржаўнага прафесійнага ліцэя Н.М. Каленчанка, пад яе кіраўніцтвам навучэнцы груп №15, 38 і 29 сабралі цэлы пакет цацак. Паўдзельнічалі ў акцыі работнікі рэдакцыі раённай газеты і наш раённы камітэт. Сродкі на набыццё неабходных рэчаў выдзеліў індывідуальны прадпрымальнік А.Ф. Віннік.
29 красавіка сабраныя рэчы былі ўручаны выхаванцам цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.



А. Ціханенка, першы сакратар РК ГА “БРСМ”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *